Афіцыйна грошы вылучаны на «выкананне рэстаўрацыйных работ і капітальны рамонт Барысаглебскай (Каложскай) царквы XII стагоддзя ў Гродне». Але ў Барысаглебскай царкве Еўрарадыё тлумачаць, што на прэзідэнцкім сайце… памылка. Грошы пойдуць на іншае:

«Гэта памылка. Тут няма гаворкі ні пра рэстаўрацыю, ні пра рэканструкцыю, гэта нават зразумела з той сумы якая выдзелена, — кажа настаяцель царквы, протаірэй Аляксандр Балоннікаў. — Грошы будуць выдаткаваныя на замену згнілых драўляных канструкцый і пашкоджаных крокваў і даху. Выдзеленыя грошы тычацца толькі для супрацьаварыйных рамонтных прац».

На выкананне рэстаўрацыйных работ і капітальны рамонт Каложскай царквы ў Гродне, а таксама на кансервацыю Крэўскага замка выдаткавана 369 834 рублеў. Частка гэта сумы подзе на таніраванне адслаення роспісаў XVIII-XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы XII стагоддзя, паведамлялася ўчора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0