Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пленарным пасяджэнні, прысвечаным урачыстаму адкрыццю ў Мінску 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

«Смею заявіць наступнае: на жаль, па многіх пытаннях наша матухна-Еўропа апынулася на перакрыжаванні праблем. Праблем, якія, здавалася б, не тычацца еўрапейскага кантынента. Наступствы гэтых праблем не звязаныя, можа быць, і з Еўропай. Але мы апынаемся ў эпіцэнтры гэтых праблем», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Калі мы своечасова не будзем вырашаць гэтыя праблемы, яны будуць спараджаць найбольш сур'ёзныя, якіх пазбегнуць будзе або немагчыма, паколькі яны стануць ужо закаранелымі, або для іх пераадолення спатрэбяцца велізарныя грошы. Таму праблемы трэба вырашаць своечасова», - заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?