У жылым доме па вул. Я. Маўра знойдзеная і абясшкоджаная граната «Ф1» часоў Другой сусветнай вайны, паведамляецца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.
Раніцай 4 ліпеня будаўнічая брыгада, якая праводзіць у доме капітальны рамонт, знайшла ў падвале прадмет, які вонкава нагадваў гранату, і паведаміла аб гэтым у міліцыю. Міліцыянты правялі мерапрыемствы па эвакуацыі грамадзян. Групай размініравання вайсковай часці 5448 было ўстаноўлена, што знойдзеным прадметам з'яўляецца граната «Ф1» часоў Другой сусветнай вайны, якая была канфіскаваная і знішчаная.
guvd.gov.by