Інцыдэнт адбыўся ў в. Паплавы Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
30 чэрвеня ў Бярэзінскі РАУС паступіла паведамленне аб узгаранні жылога дома. На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група.
У ходзе агляду месца здарэння ўстаноўлена, што жыхар в. Паплавы наўмысна падпаліў гаспадарчыя пабудовы ў двары свайго дома, у выніку чаго адкрытым полымем знішчаныя частка пабудоў і дом. Пасля гэтага мужчына скончыў жыццё самагубствам.
У мэтах аднаўлення поўнай карціны здарэння прызначаныя пажарна-тэхнічная, дактыласкапічная і судова-медыцынскія экспертызы. Па выніках экспертыз будуць дадзеныя адказы на пытанні следства, у тым ліку аб тым, ці знаходзіўся віноўнік пажару ў стане алкагольнага ап'янення, ці маюцца ў пажарным смецці сляды гаруча-змазачных матэрыялаў.