3 ліпеня ў чыгуначным пункце пропуску «Брэст» у цягніку «Брэст—Тэрэспаль» памежнікі затрымалі восем грамадзян Нігерыі, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.

У замежных грамадзян адсутнічала віза Беларусі. Акрамя таго, у іх не было і шэнгенскай візы, якая дае права на законных падставах трапіць у Польшчу. Менавіта ў гэтай краіне яны збіраліся прасіць статус бежанца.

За парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства нігерыйцам у той жа дзень было вынесена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе дэпартацыі з забаронай уезду ў нашу краіну тэрмінам на пяць гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0