Дэлегацыі Расіі і т. зв. «ДНР» і «ЛНР» сышлі з перамоваў гуманітарнай падгрупы Кантактнай групы ў Мінску.

Пра гэта «Луганскаму інфармацыйнаму цэнтру» паведаміла кіраўнік працоўнай групы па абмене ваеннапалоннымі «ЛНР» Вольга Кобцава, пішуць расійскія СМІ.

Па яе словах, гэта было зроблена ў знак пратэсту супраць «неканструктыўнай пазіцыі Кіева». «[Прадстаўнік Украіны ў гуманітарнай падгрупе] Ірына Герашчанка заявіла, што Кіеў будзе весці перамовы па пытанні абмену палоннымі толькі з АБСЕ і «РФ-акупантам». У адказ прадстаўнікі рэспублік пакінулі перамовы разам з прадстаўніком РФ», — патлумачыла Кобцава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?