Арабскія краіны працягнуць байкатаваць Катар, які адказаў адмовай на выстаўлены яму ультыматум. Пра гэта было абвешчана на сустрэчы кіраўнікоў МЗС Саудаўскай Аравіі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ), Туніса і Егіпта, якая прайшла ў Каіры, паведамляе ВВС.
Удзельнікі сустрэчы заявілі, што адмоўны адказ Катара «сведчыць аб неразуменні ім усёй сур'ёзнасці і небяспекі сітуацыі», і выказалі шкадаванне з гэтай нагоды.
Як заявіў кіраўнік саудаўскага МЗС Адэль аль-Джубэйр, аб дадатковых мерах у дачыненні да Дохі будзе абвешчана пасля кансультацый, «у зручны час».