ria.ru

ria.ru

Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч адмовіўся ўдзельнічаць у судовым працэсе па справе аб дзяржздрадзе, па якой ён праходзіць абвінавачаным.

«Я не хачу браць удзелу ў нібыта спаборным працэсе, вынік якога загадзя вызначаны», - сказаў збеглы ў Расію прэзідэнт Украіны.

Януковіч сказаў, што адклікае сваіх адвакатаў з суда ў Кіеве, бо «ў краіне знішчанага правасуддзя адвакаты нямоглыя».

Віктара Януковіча абвінавачваюць у тым, што ў разгар пратэстных акцый у Кіеве ў 2014 годзе ён папрасіў Расію ўвесці войскі ва Украіну. На думку украінскай пракуратуры, менавіта гэта дазволіла Расіі накіраваць вайскоўцаў на тэрыторыю Крыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0