Апошнія два гады — з моманту, калі ўлады абвесьцілі пра будучую зьмену афіцыйнага правапіснага стандарту (жнівень—верасень 2006 г.), — сярод нацыянальнай інтэлігенцыі чуваць заклікі «аб’яднацца з народам», адмовіўшыся ад клясычнага правапісу. Аднак перш як аб’яднацца, варта прааналізаваць ня толькі ДЗЕЛЯ ЧАГО, але й ВАКОЛ ЧАГО нас заклікаюць аб’яднацца. Якія ж пісьмёны мы можам прачытаць на сьцягу кансалідацыі?

БелТА паспрабавала пералічыць адрозьненьні паміж «старымі» й «новымі» правіламі (гл. інтэрвію А.Радзькова, 1.08.08), але адных не заўважыла, другія — вымысьліла (напр., у Законе няма словаў ёркшырскі, Ёжэф, а слова пэйджар у такім напісаньні замацаваў не Закон-2008, а акадэмічны РБС* у 1995 г.).

Каб спрасьціць публіцы працэс азнаямленьня з новымі правіламі, мы склалі параўнальную табліцу: напісаньні паводле цяперашніх правілаў (Звод-1959, СБМ, БРС, РБС, БелСЭ, БелЭн) супастаўляюцца з тэкстам новага закону «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Некаторыя прыклады паўтараюцца ў розных месцах табліцы, бо ў кожным канкрэтным выпадку аналізуюцца розныя часткі слова, розныя артаграмы.

Уважлівага чытача ў Законе-2008 чакае шмат неспадзяванак, адна зь іх — праявы «рэваншызму»: вяртаньне да шэрагу напісаньняў, характэрных для Зводу-1959, але адкінутых лексыкаграфіяй (СБМ, РБС, БРС) і практыкаю апошніх 50-ці гадоў.

Пазнаёміўшыся з табліцаю, ня цяжка заўважыць, што матэрыял зь першага слупка («Цяпер») таксама вельмі супярэчлівы: акадэмічныя слоўнікі спрачаюцца адзін з адным, са Зводам-1959 і ўсе разам з энцыкляпэдыямі. Гэтае бязладзьдзе лішні раз сьведчыць пра тое, што афіцыйны стандарт сапраўды патрабуе сур’ёзнага ўпарадкаваньня. Але НЕ ЦЯПЕР і НЕ ТАКОГА.

Так, пераадолець варыянтнасьць напісаньня ў дачыненьні шэрагу словаў удалося (праўда, тысячы іх так і засталіся ў розных графічных формах рассыпанымі па слоўніках). Аднак агульнага спрашчэньня правапісу — чым упарадкавальнікі й матывавалі свае дзеяньні — так і не адбылося: Закон-2008 спарадзіў новыя артаграфічныя кручкі ды пасткі.

* * *

Падрабязны аналіз Закону-2008 чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў часопісу «Arche».

Крыніцы: Звод-1959 — Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мн., 1995; СБМ — Слоўнік беларускай мовы / АН БССР; Ін-т мовазнаўства. Мн., 1987; РБС — Руска-беларускі слоўнік / НАНБ; Ін-т мовазнаўства. Выд. 9 (апошняе). Т. 1—3. Мн., 2005 (стэрэатып выд. 6, папраўленага, 1995); БРС — Беларуска-рускі слоўнік / НАНБ; Ін-т мовазнаўства. Выд. 3, папраўленае і дапоўненае (апошняе). Т. 1—3. Мн., 2003; БелСЭ — Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 1—12. Мн., 1969—75; БелЭн — Беларуская энцыклапедыя. Т. 1—18. Мн., 1996—2004.

Ц Я П Е РБ У Д З Е З 1.09.2010
Аканьне ў ненаціскных фіналях -эр, -ель пазычаньняў: э > а
Пісалася бяз аканьня: альма-матэр, камп’ютэр, карцэр, лідэр, менеджэр (РБС) і менэджэр (БРС), прэсвітэр, шніцэль, шпатэль, унтэр, унтэр-афіцэр, унтэр-афіцэрскіУводзіцца аканьне: альма-матар, камп’ютар, карцар, лідар, менеджар, прэсвітар, шніцаль, шпаталь
Ня ўводзіцца аканьне: унтэр, унтэр-афіцэр, унтэр-афіцэрскі (замест чаканых унтар, унтар-афіцэр, унтар-афіцэрскі)
Замацаваньне аканьня ў русізмах-скаротах савецкага часу: о > а
абком, гарком, прафкомабкам, гаркам, прафкам
ваенком, лінкор, селькорваенкам, лінкар, селькар
Увядзеньне аканьня ў іншых пазычаньнях-скаротах: о > а
інтэрпол (СБМ, БелЭн)інтэрпал
Аканьне на канцы пазычаньняў
Пісалася бяз аканьня: Ватэрлоо, Рыо-Грандэ, Рыо-дэ-Жанейра, Токіо,
Тао, Віторыо
Уводзіцца аканьне — > : Ватэрлоа, Рыа-Грандэ, Рыа-дэ-Жанэйра, Токіа
Ня ўводзіцца аканьне: Тао (замест чаканага Таа), Віторыё (замест чаканага Віторыа)
Яканьне ў лічэбніках: е > я
Пісалася бязь яканьня: дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць, пяцьдзесятУводзіцца яканьне: дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць, пяцьдзясят
шэсцьдзесятшэсцьдзесят (§ 61.14) і шэсцьдзясят (§ 18.4, § 61.1)
семдзесят? — у Законе-2008 гэтага слова няма
восемдзесятвосемдзясят
Яканьне ў пазычаньнях: е, ё > я
Пісалася бязь яканьня: аўдыекас?та (БРС), аўдыевізу?льны (БРС), але аўдыёвізу?льны (СБМ, РБС) Уводзіцца яканьне: аўдыякас?та (у 2-м складзе перад націскам)
плеядапляяда
Пабочны націск у 1-й частцы складаных словаў
Націск не ўзьнікаў: цвердап?ліўныНаціск узьнікае: цвё?рдап?ліўн
Спалучэньне «[й] + галосны»
Перадавалася рознымі спосабамі: гукі [йа] = йа, іа, йя; гукі [йо] = літары йо, іо; гукі [йу] = літары йу, іу:
Будзе перадавацца рознымі спосабамі:
1) у некаторых выпадках — ётаванымі галоснымі я, ё, ю:
іог (Звод-1959), але ёг (СБМ, РБС, БРС)ёг
папайяПапая
Айунскі (БелЭн)Аюнскі
Іофе (БелЭн)Ёфе
Нью-Йорк, нью-йоркскіНью-Ёрк (§16.3, §19.1), нью-ёркскі (§23.21), але Іаркшыр (§9.1), хоць усе пералічаныя словы паходзяць ад York
2) у некаторых выпадках — спалучэньнем «і + галосны», напр., іа:
Іакагама (Звод-1959, РБС), але Йакагама (СБМ)Іакагама
Звод-1959: Іаркшыр, іаркшырскі СБМ: Йоркшыр, йоркшыр, йоркшырскі; РБС: Йоркшыр, йоркшырскі, але іаркшыр, іаркшырская свінняІаркшыр
Іашкар-Ала (Звод-1959), але Йашкар-Ала (СБМ, РБС)Іашкар-Ала
3) у некаторых выпадках — спалучэньнем «і + ётаваны галосны»: іа > ія; іо > іё:
Іарданія (СБМ, РБС), Трансіарданія (СБМ, БелЭн)Іярданія
Віторыо (паводле Зводу-1959)Віторыё
Напісаньне еэ ў пазычаньнях
Пісалася празь е або праз э:Уводзіцца напісаньне праз э:
інтэрнет (БелЭн), але інтэрнэт (БРС)інтэрнэт
квінтэсенцыяквінтэсэнцыя
СБМ: панель; РБС: панэль; БРС: панель і панэльпанэль
рэзюме (СБМ), але рэзюмэ (РБС, БРС)рэзюмэ
рэнаме (СБМ), але рэнамэ (РБС, БРС)рэнамэ
сервіс (СБМ, БРС), але сэрвіс (РБС)сэрвіс
тунель (СБМ, БРС), але тунэль (РБС)тунэль
экземпляр (СБМ), але экзэмпляр (РБС, БРС)экзэмпляр
Булонь-сюр-Мэр (Звод-1959), але Булонь-сюр-Мер (БелЭн)Булонь-сэр-Мэр (§27.2) і Булонь-сюр-Мэр (§35.2) — дзьве розныя формы аднаго й таго ж прыназоўніка sur
Душанбе (СБМ), але Душанбэ (РБС)Душанбэ
Морзе (СБМ, РБС), але Морзэ (БРС)Морзэ
Рыо-дэ-ЖанейраРыа-дэ-Жанэйра
Эйве (Звод-1959, БелЭн)Эйвэ
грузінскія прозьвішчы на -дзе: Арджанікідзе, Леанідзе (Звод-1959)-дзэ: Брыгвадзэ, Табідзэ
Уводзіцца напісаньне празь е:
менеджэр (РБС), але менэджэр (БРС)менеджар
менеджмент (РБС), але менэджмент (БРС)менеджмент
Каба-Вердэ (БелЭн), але Каба-Вэрдэ (РБС)Каба-Вердэ
Лопэ дэ Вэга (Звод-1959, БелСЭ, БелЭн)Лопэ дэ Вега
Ц Я П Е РБ У Д З Е З 1.09.2010
Напісаньне д (дз), т (ц) у пазычаньнях:
Пісалася цьвёрда або мякка:Уводзіцца цьвёрдае напісаньне:
Деп (Звод-1959, СБМ), але Дзьеп (БелЭн, мапа «Францыя»)Деп
Сан-Мартын (Звод-1959), але Сан-Марцін (БелСЭ, БелЭн)Сан-Мартын
Уводзіцца мяккае напісаньне:
арцішок (Звод-1959), але артышок (СБМ, РБС, БРС)арцішок
Тэміртау (БелЭн)Цеміртау
Мяккасьць нь перад -ск- (у прыметніках ад кітайскіх назваў)
Мяккасьць адлюстроўвалася: чаньчуньскі, цяньшаньскіМяккасьць не адлюстроўваецца: чаньчунскі, цяньшанскі
Прыстаўны і ўстаўны в у пазычаньнях: о > во, у > ву
вохра і охра, есаулвохра, есавул
Ненаціскны пачатковы у- > ў- пасьля галосных
У пазычаньнях у не «скарачаўся»: для уніята, ва універсітэце, для ўзбекаў, на ўральскіх дарогахУводзіцца «скарачэньне» у ў пазычаньнях: для ўніята, ва ўніверсітэце, для ўзбекаў, на ўральскіх дарогах
Ненаціскны у ў дыфтонгах пазычаньняў
Было «нескарочанае» напісаньне — у не пераходзіў у ў:Уводзіцца «скарочанае» напісаньне — у > ў:
раундраўнд
саунасаўна
фауна, але Фаўн, Фаўна (БелЭн)фаўна
Было «скарочанае» напісаньне — у > ў:Уводзіцца «нескарочанае» напісаньне — у не пераходзіць у ў:
БелСЭ: Дахаў БелЭн: Дахаў, Гюстраў, Ліндаў, Пасаў (мапа «Германія»), але Дахаў і Дахау (аднаймен. арт.); Цвікаў (мапа «Германія» і аднаймен. арт.)Дахау (але Пі Маў Нін замест чаканага паводле Пі Мау Нін)
РБС: расейск. траур = бел. жалобатраур
Напісаньне і — ы пасьля некаторых прыставак
Пісалася насуперак вымаўленьню — гук [ы] перадаваўся як і:Уводзіцца напісаньне адпаведна вымаўленьню — гук [ы] перадаецца як ы:
дэзінтэгратар, дэзінфармацыя, дэзінфіцыраваць, субінспектардэзынтэгратар, дэзынфармацыя, дэзынфіцыраваць, субынспектар
Ня ўводзіцца напісаньне адпаведна вымаўленьню — гук [ы] перадаецца
як і:
Звод-1959: звышімперыялізм, контрігра, міжінстытуцкі, панісламізм; яшчэ — у СБМ: міжімперыялістычны, Трансіарданіязвышімклівы, звышінфляцыя, контрідэя, контрігра, міжірыгацыйны, міжінстытуцкі, панісламізм, суперінтэлект, трансіндыйскі
Замацаваньне трансьлітарацыі замест транскрыпцыі
БелСЭ: броўнаўскі (рух) Браўн (Brown);
БелЭн: броўнаўскі і браўнаўскі (рух)
броўнаўскі (рух)
Перадаваньне нямецкіх гукаў ? як а, h як ch (г > х)
Шонгаўзен (Sch?nhausen; БелСЭ, БелЭн, арт. «Бісмарк»)Шанхаўзен
Ужываньне вялікай літары
Пісалася з малой літары:Уводзіцца напісаньне зь вялікай літары:
галоўнакамандуючы, генеральны пракурор, прэзідэнт, прэм’ер-міністр, старшыняГалоўнакамандуючы, Генеральны пракурор,
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь,
але візіт прэзідэнта,
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
,
Старшыня Савета Рэспублікі
мітрапаліт, папа, патрыярх, патрыяршы экзархМітрапаліт, Папа Рымскі, Патрыярх Маскоўскі, Патрыяршы Экзарх
месія, святы; біблія, каран, талмудМесія, Святы; Біблія, Каран, Талмуд
Вялікае княства ЛітоўскаеВялікае Княства Літоўскае
Пісалася зь вялікай літары:Уводзіцца напісаньне з малой літары:
Пастанова Савета Міністраўпастанова Савета Міністраў (але Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)
Фанэтычнае напісаньне зьбегу зычных стн як сн
Пісалася літара т:Уводзіцца напісаньне без т:
Звод-1959: кампостны, фарпостны
Праўда, СБМ, РБС, БРС: кампоставы, фарпоставы
кампосны, фарпосны
Лібэралізацыя правілаў пераносу
Дазвалялася пераносіць толькі:
птуш-ка, рас-крыць, двац-цаць, сол-лю
Дазваляецца пераносіць па-рознаму:
пту-шка, птуш-ка; ра-скрыць,
рас-крыць
, раск-рыць; двац-цаць,
два-ццаць
; сол-лю, со-ллю
Іншыя зьмены
ваенна-палявываеннапалявы
кастарэзныкасцярэзны
усёмагутны (усё можа)усемагутны (параўн. расейск. всемогущий)
сэканоміць (Звод-1959), але зэканоміць (СБМ, РБС, БРС)сэканоміць
Араў-парк (БелЭн, арт. «Анікейчык», «Купала») Аўраў-парк
Мекка (Звод-1959, СБМ), але Мека (РБС)Мекка
Чэлюскін (СБМ, РБС)Чалюскін
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0