Рукапіс Войніча — кніга, напісаная, меркавана, ў XV стагоддзі невядомым аўтарам на невядомай мове з выкарыстаннем невядомага алфавіту. Усяго ў рукапісе прыкладна 250 тысяч словаў. Манускрыпт ўмоўна можна падзяліць на шэсць раздзелаў: астранамічны, батанічны, біялагічны, касмалагічны, фармацэўтычны і рэцэптны. Над таямніцай кнігі ўжо шмат гадоў ламаюць галовы навукоўцы і крыптографы, аднак расшыфраваць яе да гэтага часу не ўдалося нікому.

wikimedia.org

wikimedia.org

Газета The Guardian паведамляе, што Стывен Скінар, спецыяліст па сярэднявечных манускрыптах з Аўстраліі, выявіў у кожным з раздзелаў рукапіса падказкі, якія паказваюць на асобу аўтара. Вучоны выказаў здагадку, што на ілюстрацыях намаляваныя габрэйскія рэзервуары для рытуальнага абмывання, міквы, якія і да гэтага часу выкарыстоўваюцца артадаксальнымі габрэямі. У прыватнасці, жанчыны выкарыстоўваюць міквы, каб здзейсніць рытуальнае абмыванне пасля нараджэння дзіцяці або заканчэння менструацый.

Скінар таксама ўказаў на адсутнасць хрысціянскіх знакаў у манускрыпце, што незвычайна для гістарычнага перыяду Сярэднявечча.

Калі будзе даказана, што Скінар мае рацыю, яго тэорыя можа дапамагчы разгадаць яшчэ больш таямніц зашыфраванага манускрыпта. Сам жа навуковец упэўнены ў сваёй рацыі «на 85%».

Кнігу выявіў у 1912 годзе Уілфрыд Войніч. Ён купіў яе ў горадзе Фраскат (Італія). Цяпер манускрыпт захоўваецца ў бібліятэцы рэдкіх кніг Ельскага ўніверсітэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0