Размова пра салігорскі «Шахцёр», які не змог прайсці ў 1-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы літоўскую «Судуву» з Марыямпаля.

Тыдзень таму ў Салігорску была зафіксаваная нічыя 0:0. А сёння «Шахцёр» саступіў 1:2. Да 90-й хвіліны быў лік 1:1, што выводзіў беларусаў у наступны раўнд. Але на першай дададзенай хвіліне асноўнага часу літоўцы пасля вуглавога забілі — 2:1.

Навал апошніх хвілін на вароты «Судувы» плёну не даў. На апошняй хвіліне мяч з варот вынес літоўскі абаронца.

А 20:30 на Фарэрах пачнецца матч «Рунавік» — «Дынама» Мінск. Тыдзень таму беларусы выйгралі 2:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0