22 жніўня, пятніца. 21:50. Мастацкі фільм «Парнаграфія».
Экранізацыя выдадзенай у 1960 г. у Парыжы аповесьці Вітальда Гамбровіча. Падзеі адбываюцца ў 1943 г. у акупаванай Польшчы. Два мастакі, Фрыдэрык і Вітальд, прыяжджаюць у маёнтак пад Кельцамі. Яны там знаёмяцца з 16‑гадоваю Гэняй, дачкою гаспадара маёнтку. Лічыцца, што Гэня створаная для Караля, яе аднагодка. Абое вельмі прыгожыя, але няма паміж імі аніякай сымпатыі. Фрыдэрык вырашае падпіхнуць іх адно да аднаго і пачынае таямнічую п’есу, у якой маладыя ператвараюцца ў несьвядомых актораў. Заданьне вельмі цяжкае, бо Гэня заручаная з адвакатам Вацлавам. Між тым навокал ідзе вайна. Яе змрочнае рэха набліжаецца да герояў, але, здаецца, не мае ўплыву на разьвіцьцё падзеяў. Да часу…
* * *
Сыгнал незалежнага беларускамоўнага спадарожнікавага тэлеканалу цяпер даступны праз спадарожнік «Сырыюс‑4». Адначасова «Белсат» застаецца на спадарожніку «Астра». Парамэтры каналу на «Сырыюсе»:
Пазыцыя 5° E, Палярызацыя H, Частата 12 379,6 МГЦ
15:38, 6 жнiўня 2008