Расійская кампанія Caviar, якая спецыялізуецца на аздабленні карпусоў смартфонаў і іншых гаджэтаў, паказала новы дызайн тэлефона Nokia 3310 у гонар саміту G20, паведамляюць расійскія СМІ.

Тут і ніжэй фота: caviar-phone.ru

Тэлефон прысвяцілі сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа, якая мае адбыцца ў Гамбургу 7 ліпеня. Корпус мадэлі выкананы з тытану і ўпрыгожаны ўзорамі «дамаская сталь». На вечку размешчаны барэльеф з выявамі кіраўнікоў дзяржаў, фонам для іх служыць залатое пано, пакрытае гравіроўкай у выглядзе эмблемы саміту.

«Як і ўвесь свет, мы замерлі ў чаканні размовы Пуціна і Трампа. У любым выпадку, гэты момант стане гістарычнай вяхой, таму мы падрыхтаваліся да яго стварэннем калекцыйнага тэлефона», — сказаў прадстаўнік брэнда. Цана тэлефона — 149 тысяч расійскіх рублёў (каля $2500).

Падобны дызайн распрацаваны таксама для iPhone.

Нагадаем, у ліку «твораў» кампаніі — залатыя тэлефоны з партрэтам Пуціна, «праваслаўныя айфоны» і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?