Заявы ад кліентаў БСБ Банка на вяртанне грошай пачнуць прымаць з 17 ліпеня, паведаміў БЕЛТА генеральны дырэктар ГУ «Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў» Валерый Цяліпка.

«З 17 ліпеня людзі могуць звяртацца ў аддзяленні Банка Масква-Мінск у Мінску і Маладзечне. Гэты банк быў зацверджаны як банк-павераны, які ажыццяўляе прыём заяў аб выплаце кампенсацыі банкаўскіх укладаў, прыцягнутых ЗАТ «БСБ Банк». Укладчыкі прыходзяць у банк з пашпартам, правяраюцца пашпартныя даныя, пасля гэтага раздрукоўваецца рэестр абавязацельстваў БСБ Банка. Калі ўсё супадае, грамадзянін піша заяву аб вяртанні грашовых сродкаў», — распавёў ён. Пасля прыёму дакументаў сродкі ўкладчыку павінны вярнуць на працягу 30 дзён.

Валерый Цяліпка таксама ўдакладніў, што калі ва ўкладчыка змяніліся пашпартныя даныя, то ён павінен падаць інфармацыю ў Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў. Заява будзе прынятая пасля праверкі гэтых даных.

Нацыянальны банк Беларусі з 26 чэрвеня адклікаў ліцэнзію ЗАТ «БСБ Банк» ў частцы асобных банкаўскіх аперацый з фізічнымі асобамі. Такое рашэнне прынятае з улікам выяўленых у ходзе праверкі банка парушэнняў і недахопаў у дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0