Мядзведзь забраўся ў дом да жыхара амерыканскага горада Каларада-Спрынгс. Жывёла правяла на кухні пяць гадзін, а сам гаспадар мірна спаў у сваім пакоі. Дзякуючы ўсталяванай у доме камеры можна паглядзець на прыгоды мядзведзя, перадае Daily News.

Так, ён абышоў усю кухню ў пошуках ежы і нават здолеў зазірнуць у лядоўню. «Госця» ў разгромленым пакоі гаспадар дома выявіў толькі раніцай.

Калі спецыялісты прыбылі на месца інцыдэнту, яны вырашылі ўсыпіць драпежніка, бо, па іх думку, ён уяўляў небяспеку для людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?