Маладыя людзі пазнаёміліся з 18-ці і 19-гадовай дзяўчынамі на папулярным сайце знаёмстваў і вырашылі запрасіць іх да сябе ў госці, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.
У ходзе сустрэчы дзяўчаты збіраліся застацца дапазна ў новых знаёмых, але, дачакаўшыся пакуль маладыя людзі заснуць, сышлі, прыхапіўшы з сабой больш за 1500 еўра і мабільны тэлефон аднаго з хлопцаў. Пасля чаго скрадзеныя грошы падзялілі паміж сабой пароўну.
Па дадзеным факце заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.205 ( «Крадзеж») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Дзяўчатам пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 4 гадоў. Адна з іх раней ужо прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за крадзеж.