Трамп увесь час трапляе ў камічныя эпізоды. Адзін з такіх здарыўся ў часе ягонага візіту ў Варшаву 6 ліпеня. Падчас урачыстай цырымоніі ён памкнуўся паціснуць руку жонцы польскага прэзідэнта, але Агата Дуда спачатку падала руку Меланіі Трамп:
Вось большы варыянт гэтага відэа:
Гэты эпізод стаў прадметам шуму ў сацыяльных сетках. Мусіў рэагаваць нават прэзідэнт Дуда. Жонка паціснула руку і Трампу таксама, падкрэсліў ён:
Зрэшты, гэта не змяніла вынікаў візіту, які некаторыя ўжо назвалі гістарычным. Вось поўнае відэа прамовы Дональда Трампа перад помнікам Варшаўскага Паўстання на плошчы Красінскіх, у прысутнасці польскіх дзяржаўных элітаў: