Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ на 1 ліпеня 2017 года, паводле папярэдніх даных, склалі 6,561 млрд. даляраў ЗША (у эквіваленце), паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За чэрвень 2017 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 1,322 млрд. долараў ЗША (на 25,2 працэнта) пасля росту ў маі 2017 года на 0,13 млрд. долараў ЗША (на 2,5 працэнта). Па выніках першага паўгоддзя 2017 года прырост рэзерваў склаў 1,634 млрд. долараў ЗША (33,1 працэнта).

Асноўным фактарам значнага росту ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў за мінулы месяц стала паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў еўрааблігацый на суму каля 1,4 млрд. долараў ЗША, а таксама атрыманне Рэспублікай Беларусь чацвёртага траншу фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця ў аб'ёме 300 млн. долараў ЗША.

У той жа час урад і Нацыянальны банк у чэрвені 2017 года выканалі знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце на суму каля 343 млн. долараў ЗША. Стрымальны ўплыў на дынаміку золатавалютных рэзерваў таксама аказала зніжэнне цаны золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

У 2016 годзе золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 0,751 млрд. долараў ЗША (на 18 працэнтаў) — да 4,927 млрд. долараў ЗША (у эквіваленце) на 1 студзеня 2017 года. Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў у вызначэнні ССРД МВФ не менш чым на 0,5 млрд. долараў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0