Работнік ААТ «Беларусбанк» пры прыёме выручкі выявіў бракаваную 20-рублёвую купюру з рэдкім дэфектам — на банкноце адсутнічае траціна неабходных літарных пазначэнняў, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Беларусі.
Дзіўную купюру выявіла пры прыёме выручкі касір філіяла Беларусбанка — грошы ў банк прынесла прадавец адной з вясковых крамаў у Дрыбінскім раёне.
Эксперты высветлілі, што купюра сапраўдная, а неабходныя выявы і словы адсутнічаюць з-за вытворчага браку.