У Гамбургу распачаўся саміт G20. На працягу вечара чацвярга і ноччу на вуліцах горада праходзіла шэсце антыкапіталістаў і антыглабалістаў «Сардэчна запрашаем у пекла», у якім узялі ўдзел тысячы пратэстоўцаў.
Паліцыянты спрабавалі разагнаць натоўп: пратэстоўцы выкарыстоўвалі запальныя сумесі, а ў адказ праваахоўнікі ўжывалі вадамёты. У сутыкненнях пацярпелі не менш як 76 паліцыянтаў, адзін з якіх атрымаў сур'ёзную траўму вока пасля разрыву петарды.
Па дадзеных праваахоўнікаў, у маршы прынялі ўдзел каля 8 тыс. чалавек.