Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Расійскі мільярдэр, старшыня савета дырэктараў «Слазкалій», Міхаіл Гуцэрыеў гатовы інвеставаць у Беларусь больш за 250 мільёнаў даляраў асабістых сродкаў. Пра гэта ён распавёў 7 ліпеня журналістам у Мінску, піша Tut.by.

Паводле яго слоў, ужо інвеставана каля 180 млн даляраў асабістых сродкаў. На гэтыя сродкі пабудавана гасцініца «Рэнесанс», тэрмінал у аэрапорце, бізнэс-цэнтр і база адпачынку ў Краснасельскім.

«База адпачынку ў Краснасельскім абышлася ў 40 млн даляраў», — прызнаўся Гуцэрыеў.

Ён таксама адзначыў, што на працягу бліжэйшых чатырох гадоў плануе інвеставаць у Беларусь 100 млн даляраў. Для гэтага ён зараз выбірае буйныя праекты — напрыклад, у яго планах «пабудаваць вялікую школу».

«Гэта не толькі камерцыйны, але і сацыяльны праект. Мы будуем не для сябе, а для дзяцей і ўнукаў», - сказаў расійскі бізнэсмен.

Журналісты «НН» пабывалі ў таямнічай рэзідэнцыі пад Радашковічамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0