Пытанне: «На каго?» — гэта я пра пра хакейную зборную. Усё як ў адэскім анекдоце, дзе ў адным доме спатканняў усё ніяк не маглі завабіць кліентаў, а ў другім — чарга ад самай раніцы. Інтэр’ер змянілі, мэблю новую набылі, «мамку» звольнілі, цэны ўдвая знізілі — не ідуць! Пазвалі мудрага Моню, каб даў параду. Ён даў: «Памяняйце дзяўчат!» І ўсё!

Справа не ў «мамцы»-кіраўніку і не ў «татусю»-эканамісце, не ў мэблі са шторамі, а ў… У хакеі тое самае: трэнер са Швецыі або Грэцыі, ды хоць з Цьмутаракандзіі… Лядовыя палацы — хоць у кожным двары пяціпавярховікаў… Хлопчыкі, якія спяць да 8.00 — 8.30, — гэта не хлопчыкі, якія будуць перамагаць: яны і на лядовай арэне спяць пасля чарговага фуршэту. Ёсць толькі адна каманда, якая гуляе напоўніцу, — гэта каманда Прэзідэнта. Вось ім і трэба даверыць выступаць на сусветных чэмпіянатах. Яны не падвядуць. Пра золата не скажу, але срэбра забяспечана. На сваім лядовым полі, у 2021 годзе, удзельнікам яшчэ не будзе і 70 гадоў. А 67—68 год для беларусаў — самы росквіт. Ва ўсім!

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?