Свет1010

Азербайджан нанёс новы ўдар па пазіцыях у Карабаху

Азербайджанская армія нанесла ўдар па армянскіх пазіцыях ў Карабаху, паведаміла ў пятніцу міністэрства абароны Азербайджана.

«У выніку [ўдару] знішчана значная сіла праціўніка, выведзеная са строю частка варожай ваеннай тэхнікі і некаторыя вайсковыя інфраструктурныя аб'екты прыведзены ў непрыдатны стан», — цытуе гэтае паведамленне Бі-бі-сі.

У Баку заяўляюць, што армянскі бок рыхтаваў «чарговую правакацыю». 

Армянская артиллерия
Узброены канфлікт у Нагорным Карабаху доўжыцца ўжо амаль 30 гадоў. Фота: REUTERS

У мінабароны непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі (НКР) пацвердзілі інфармацыю пра ўзброеныя сутыкненні раніцай у пятніцу. Па звестках ведамства, трое армянскіх вайскоўцаў параненыя.

НКР сцвярджае, што Баку парушае рэжым спынення агню, выкарыстоўваючы як стралковую зброю, так і гарматы Д-30 і Д-44, мінамёты рознага калібру і гранатамёты.

Сітуацыя ў зоне карабахскага канфлікту абвастрылася 4 ліпеня, калі Азербайджан абвінаваціў армянскіх вайскоўцаў у абстрэле вёскі ў Фізулінскім раёне. Паводле інфармацыі Баку, у выніку абстрэлу загінулі мірныя жыхары, сярод іх дзіця.

Канфлікт паміж Азербайджанам і Арменіяй пачаўся ў 1988 годзе, калі населеная пераважна армянамі Нагорна-Карабахская аўтаномная вобласць заявіла пра выхад з Азербайджанскай ССР.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях18

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях

Усе навіны →
Усе навіны

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў19

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

Якія машыны беларусы дагэтуль актыўна вязуць з ЗША7

Беларус распрацаваў перакладчык для бізнэсу, які прыносіць яму мільён даляраў на год15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях18

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць