07.07.2017 / 18:09

У Гродне са страўніка 15-гадовай дзяўчынкі дасталі іголку

Дзяўчынка выпадкова праглынула іголку, якую падчас шыцця трымала ў зубах. Пацыентцы зрабілі рэнтген і ўбачылі іголку, паведамляе «Медвестник».

Ілюстрацыйнае фота.

Эндаскапічнае даследаванне паказала, што іголка ўклінілася папярок прасвету сценкі кішачніка. У месцы праколу ішла кроў.

Пасля таго як дактары высветлілі, дзе дакладна знаходзіцца іголка, яны змаглі вывесці яе з «кліну» з дапамогай біяпсійных абцугоў, не пашкодзіўшы сценку кішачніка. Затым іголку акуратна захапілі абцугамі за край вушка i вынялі са страўнікава-кішачнага тракту. Пасля гэтых медыцынскіх маніпуляцый боль у дзяўчынкі прайшоў, а праз суткі школьніцу выпісалі дадому.

Дактары адзначаюць, што такіх пацыентаў у бальніцу дастаўляюць вельмі рэдка — за апошнія пяць гадоў гэта чацвёрты выпадак.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру