Здарэнні1111

Помста па-барысаўску: 42-гадовая кабета прыраўнавала 28-гадовага кавалера і разбіла вокнаў на $5000

П'яная рэўнасць стала прычынай дэбошу у вёсцы Неманіца Барысаўскага раёна. Пад падазрэннем у хуліганстве — 28-гадовы мясцовы жыхар і яго 42-гадовая каханка, распавялі ва УУС Мінаблвыканкама.

Напярэдадні пара гасцявала ў аднавяскоўцаў. Сустрэча зацягнулася да позняга вечара.

«Па дарозе дадому закаханыя пасварыліся і вярталіся ўжо не разам. У нейкі момант п'янай жанчыне здалося, што яе каханы зайшоў у дом, у якім нібыта пражывала яго палюбоўніца. Яна раззлавалася і пачала біць шкло ў доме тратуарнай пліткай», — распавёў начальнік крымінальнага вышуку Загароднага аддзела міліцыі Барысаўскага РУУС Дзмітрый Калечанок.

Усяго зламысніца пашкодзіла 8 шклопакетаў і ўваходныя дзверы, прычыніўшы шкоду на 10 тыс. рублёў (прыкладна $5000) гаспадару асабняка, які на момант злачынства знаходзіўся ў Барысаве.

Аказалася, кавалер сапраўды звярнуў на дарогу да чужой дачы, але крыху далей ад месца здарэння. Разбіўшы шкло, ён пракраўся ў жыллё і заснуў. Раніцай няпрошанага госця заспеў гаспадар, які і выклікаў міліцыю.

Падазраваных затрымалі. У дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа па ч.1 арт.339 КК Беларусі (хуліганства). Ёй пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі з кампенсацыяй шкоды.

Дзеянням кавалера даецца прававая ацэнка. На месцы здарэння ён нічога ня скраў.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня2

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

У некалькіх краінах успышкі віруса Чыкунгунья. Што гэта такое і ці баяцца беларусам?2

Мадонна заклікала Папу Льва XIV прыехаць у Газу, пакуль не стала занадта позна4

Зяленскі: Я не чуў ніводнай прапановы, якая б гарантавала, што заўтра пасля выхаду з Данбаса не пачнецца новая вайна8

Памерла 37-гадовая актрыса Кацярына Арлова

У Турцыі збіраюцца забараніць шведскія сталы ў гатэлях і рэстаранах. Мільёны тон ежы выкідаюцца10

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»31

«Мы планавалі да 9 мая гэта зрабіць, але кіроўцы пайшлі на Вялікдзень у запой». Кіраўнік СБУ расказаў падрабязнасці пра аперацыю «Павуцінне»4

Кэралайн Лівіт: Магчыма, у будучыні плануецца паездка Трампа ў Расію10

«Не звязана з вайсковымі вучэннямі». Мінтранс Літвы пракаментаваў скасаванне рэйсаў з Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня2

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць