1. Зьмена раскладаў
З 1 верасьня мяняюцца расклады
на сарака аўтобусных маршрутах:
11, 15, 21, 27, 28, 29, 30, 30д, 33, 43д, 45, 47, 56, 57, 64, 70, 72, 74, 75, 80, 81ш, 84д, 84, 87, 88, 90, 92, 96, 96д, 101, 106, 107, 113, 119, 120, 130, 139, 158, 188, 542.
на сарака двух тралейбусных маршрутах:
3, 3д, 4, 5, 9, 10, 13, 15, 16, 16д, 17, 17д, 18, 20, 23, 24, 26, 27, 29, 30, 31, 33, 34, 36д, 36, 38, 40, 41д, 41, 42, 43, 44, 45, 46, 49, 50, 51, 57, 59, 60, 61, 63.
на трох трамвайных маршрутах:
3,6,7.
Зьмены ў раскладах робяцца ў чаканьні павелічэньня колькасьці пасажыраў ды павелічэньня аб’ёмаў перавозак.
Зьверыцца з новымі раскладамі можна будзе на сайце «Мінсктрансу» ды інфармацыйных шыльдах на прыпынках.
2. Новыя аўтобусныя маршруты
Студэнтам, што жывуць у інтэрнатах на вуліцы Курчатава ў Гаі, стане лацьвей дабірацца да месца вучобы ў новы корпус БДУ на Кальварыйскай.
1 верасьня па пакручастым маршруце — з Дружнай праз Сураскую, Маскоўскую, Незалежнасьці, Гарадзкі Вал на Кальварыйскую, а тады па Цэткін, Дзяржынскага — на Курчатава да «Філіялу БДУ» пусьцяць новы маршрут № 132.
А новы — 147‑мы — маршрут для жыхароў Брылевічаў наадварот — безь ніводнай павароткі. Ён зьвяжа малады мікрараён з Малінаўкай, а значыць — паліклінікай, тэлефоннай станцыяй, кірмашом ды іншымі сацыяльнымі аб’ектамі, як што сваіх у Брылевічах пакуль вобмаль. Ад Малінаўкі‑4 аўтобус пойдзе па вуліцы Ясеніна і ейным працягу ў Брылевічах — новай вуліцы Яна Чачота.
3. Часовыя зьмены ды адмены маршрутаў
Рамонт на Шчорса — тралейбусы 12 і 23.
23 і 24 жніўня ня будуць працаваць тралейбусныя маршруты № 12 і 23. Замест гэтага па маршруце 23‑га тралейбусу пусьцяць часовы аўтобус № 163.
З 25 да 30 жніўня 12‑ты тралейбус ня будзе заварочваць зь Дзяржынскага на Шчорса ды Лермантава, а пойдзе роўна па праспэкце Дзяржынскага з разваротам на кальцы над праспэктам Жукава.
Рамонт на Купалы — тралейбусы 29 і 40, аўтобусы 24 і 57.
23 і 24 жніўня ля скрыжаваньня з Багдановіча будзе закрытая на рамонт вуліца Купалы.
У аб’езд пойдуць:
- тралейбус 40 — па Багдановіча, Бангалор і Арлоўскай
- тралейбус 29 — па Багдановіча, Бангалор, Сурганава
- аўтобус 24 — па Багдановіча, Машэрава (б. Варвашэні), Куйбышава
- аўтобус 57 — па Багдановіча, Кісялёва, Куйбышава — на вуліцу Купалы
На час рамонту павялічаць колькасьць машын на аўтобусным маршруце №24 і тралейбусных — 22 і 40.
Рамонт на Пушкіна — тралейбусы 10, 14, 21, 33, 38, 39, 54, 55, 58
З 23 да 26 жніўня, а пасьля з 30 жніўня да 2 верасьня на праспэкце Пушкіна між вуліцамі Прытыцкага й Ціміразева будуць перарабляць інжынэрныя сеткі. У гэты час маршруты тралейбусаў зьменяцца на наступныя:
- № 10 «ДС Сямашкі» — станцыя мэтро «Пушкінская»
- №14 «Гарадзкі Вал» — «ДС Вясьнянка»
- № 33 «ДС Дражня» — Другое Кальцо
- № 38 «ДС Славінскага» — Другое Кальцо
- №39 «ДС Паўднёвы Захад» — станцыя мэтро «Пушкінская»
- №55 «ДС Адоеўскага» — станцыя мэтро «Пушкінская»
- №58 «Бабруйская» — «ДС Вясьнянка»
Тралейбусныя маршруты №21 (з Масюкоўшчыны да Цэнтру тэнісу) і №54 (з Масюкоўшчыны да Запароскай плошчы) на гэты час скасуюцца.
Жыхарам Масюкоўшчыны ўвядуць часовы 164‑ты аўтобусны маршрут да Цэнтру Тэнісу: па Альшэўскага, Пушкіна, Арлоўскай, Пераможцаў, Сапёраў, Ціміразева, Пушкіна, Альшэўскага.
Ад «Пушкінскай» станцыі па праспэкце Пушкіна да праспэкту Пераможцаў можна будзе даехаць на часовым аўтобусе №168.