Следства шукае відавочцаў ДТЗ, якое адбылося позна ўвечары 29 чэрвеня ў Магілёўскім раёне.

Фота: УСК па Магілёўскай вобласці

Фота: УСК па Магілёўскай вобласці

ДТЗ адбылося каля 22.30 на аўтадарозе Сялец — Красніца — Прысна — Масток — Дрыбін — Горкі. Матацыкл Honda ехаў з боку вёскі Красніца ў напрамку вёскі Прысна, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Саленюк.

Паблізу адзнакі «5 км» матацыкл збіў дзікую жывёлу — напэўна, лася: на месцы аварыі выявілі поўсць жывёлы. Матацыкл перакуліўся. 36-гадовы кіроўца, жыхар Магілёўскага раёна, загінуў на месцы. 34-гадовую пасажырку даставілі ў бальніцу, аднак выратаваць яе не ўдалося — яна памерла 30 чэрвеня.

Заведеная крымінальная справа за парушэнне правіл дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асоб.

Для вызначэння ўсіх абставінаў ДТЗ следчыя просяць відавочцаў ДТЗ, а таксама тых, хто валодае запісамі відэарэгістратара з месца здарэння, звярнуцца ва ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці па тэлефонах: 8 (0222) 23-05-00; 298-184; або ў дзяжурную частку УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама па тэлефонах: 8 (0222) 48-44-44, 46-44-44.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0