23.08.2008 / 10:14

«Дзень Волі»: беларуская прэм’ера Відэа: урывак зь фільму 1

глядзіце ў Менску, Магілёве, Гомелі, Горадні, Віцебску.

26 жніўня ў Менску адбудзецца прэм'ера дакумэнтальнага фільму "Дзень Волі", зьнятага на замову тэлеканалу "Белсат". Сьледам фільм будзе дэманстравацца ў іншых гарадах краіны.

Цягам фільму гісторык і літаратар Уладзімер Арлоў нясьпешна вандруе па часе і інтэрнэце, сустракаючыся з самымі рознымі людзьмі - ад наркома Чычэрына да Івонкі Сурвілы.

Менская прэзэнтацыя будзе 26 жніўня а 19-й у сядзібе БНФ (пр.Машэрава, 8); у Гомелі “Дзень Волі” пакажуць 31 жніўня а 19-й па адрасе вул.Палеская, 52; у Магілёве – 2 верасня ў 18:00 у сядзібе МГА "Кола сяброў". Паказы фільма адбудуцца таксама ў Віцебску, і Горадні.

Прапануем вашай увазе урывак зь фільму:

Крыніца відэа

Ул. інф.

0
from Homiel' / Адказаць
23.08.2008 / 23:51
Здаецца казалі пра 18-00. Трэба спраўдзіць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру