Самалёт, на якім прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ляцеў на саміт G20 у Гамбург, зрабіў крук у 500 км, абыходзячы краіны НАТА. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на сайт, які адсочвае палёты, FlightRadar24.

Чаму прэзідэнт Расіі выбраў даўжэйшы маршрут і не паляцеў над краінамі Усходняй Еўропы, якія ўваходзяць у НАТА, не ўдакладняецца.

Рэйс з рэгістрацыйным нумарам RA-96022 праляцеў да Даніі і Германіі праз Балтыйскае мора і Фінляндыю са Швецыяй, вынікае з дадзеных сайта. На тое, што гэта менавіта той самалёт, на якім ляцеў прэзідэнт, паказваюць кадры з трансляцый расійскіх каналаў, піша Reuters. У матэрыяле гаворыцца, што на кадрах з прыбыцця Пуціна ў Гамбург відаць самалёт з тым жа рэгістрацыйным нумарам.

Раней прэзідэнт Расіі лётаў над краінамі Усходняй Еўропы, падкрэслівае Reuters.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?