У Гамбургу ў суботу, 8 ліпеня, завяршаецца саміт «вялікай дваццаткі». Нягледзячы на рознагалоссі, амаль па ўсіх пытаннях удзельнікам сустрэчы ўдалося прыйсці да кампрамісаў. Перад прыняццем выніковага камюніке ў заключны дзень працы саміта прайшоў шэраг важных сустрэч.

Федэральны канцлер Ангела Меркель на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам саміту G20, заявіла, што ўдзельнікі сустрэчы ўзгаднілі выніковае камюніке. Паводле яе слоў, краінам «вялікай дваццаткі» ўдалося дасягнуць вынікаў па ўсіх пытаннях, што абмяркоўваюцца ў ходзе саміта. Меркель падкрэсліла, што лідары G20 пагадзіліся захаваць адкрытасць рынкаў, адзначылі важнасць барацьбы з пратэкцыянізмам і падтрымалі неабходнасць рэалізацыі Парыжскага пагаднення па клімаце, нягледзячы на заяву ЗША аб выхадзе з яго. Меркель заявіла, што рада таму, што большасць удзельнікаў G20 палічылі рэалізацыю пагаднення «незваротнай».

Члены «вялікай дваццаткі» ўзгаднілі тэкст сумеснай заявы. Па словах дыпламатаў, агульная пазіцыя дасягнута ў пытаннях абароны клімату і ў гандлёвых пытаннях. Так, у 30-старонкавым дакуменце гаворыцца пра тое, што ўсе краіны-члены G20 за выключэннем ЗША маюць намер дамагацца хутчэйшага дасягнення пунктаў Парыжскага пагаднення. У дакуменце таксама адзначаецца, што яны «прынялі да ведама» пазіцыю ЗША, якія заявілі аб выхадзе з кліматычнага пакта.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі па выніках саміту G20 заявіў, што Расія ніколі не ўмешвалася ў выбары ў США. Пуцін указаў на адсутнасць рэальных доказаў такога ўмяшання.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?