У Гамбургу працягваюцца пратэсты анархістаў, антыкапіталістаў і ўсіх іншых актывістаў левага кшталту. Нагадаем, яны выступаюць супраць саміта G20.

Пратэсты і беспарадкі доўжыліся амаль усю ноч. Паліцыя ўжывала дубінкі, вадамёты і пярцовы газ. Падчас сутычак пацярпелі каля 200 паліцэйскіх.

«Перапынак» у баях адбыўся толькі калі каля паўтысячы левых актывістаў бралі штурмам адзін з супермаркетаў горада і ўрэшце разрабавалі яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?