08.07.2017 / 22:47

У Гданьску шпіталізавалі Леха Валенсу 9

Былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса трапіў у лякарню з-за праблем з кровазваротам. Пра гэта паведамляе польскае агенцтва PAP са спасылкай на сына экс-прэзідэнта Яраслава Валенсу.

Паводле яго слоў, Лех Валенса быў адпраўлены ў кардыялагічнае аддзяленне клінічнага цэнтра Гданьскага ўніверсітэта. Фотаздымкі з лякарні былі таксама апублікаваныя ў запісе палітыка ў Facebook.

4
r / Адказаць
09.07.2017 / 08:33
Баляслау' Валэнса.
3
Раман / Адказаць
09.07.2017 / 10:37
Што б там пра яго ні казалі дрэннага (агент/не агент), дзякуючы найперш яму Польшча вырвалася з сацыялістычнага балота і стала такой, якая яна ёсць сёння - краінай, канечне, не такой развітай, як Германія ці Францыя, але значна багацейшай за Беларусь і з адметнымі, добрымі перспектывамі далейшага росту. 
Нам бы ў Беларусі паболей такіх "агентаў".
1
Piotr / Адказаць
09.07.2017 / 10:59
Дай Бог яму здароўя.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру