Музыкі Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра 8 ліпеня, якія гралі на фестывалі «Класіка ля Ратушы», сфатаграфаваліся каля аўтазака ў позе затрыманых — з рукамі за спінай. Фатаграфію ў Facebook выклаў флейтыст аркестра Сяргей Картэс.

Фота з фэйсбука Сяргея Картэса.

Фота з фэйсбука Сяргея Картэса.

Фота падпісана «Класіка ля Ратушы». Свята па-беларуску…».

Нагадаем, на масавых мерапрыемствах традыцыйна дзяжураць аўтазакі, што ўжо не раз выклікала крытыку мінчукоў. Мэр Мінска Андрэй Шорац тлумачыў, што гэта не аўтазакі, а аўтамабілі для перавозкі байцоў, якія вонкава не адрозніваюцца ад аўтазакаў. Іх, па словах мэра, выкарыстоўваюць у мэтах бяспекі пасля нядаўніх тэрактаў у Еўропе, піша Tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0