Аўстрыйскі парламентарый Крысцін Мутанен пераабраная старшынёй Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Такое рашэнне прынята на 26-й летняй сесіі ПА АБСЕ ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Парламентарыі АБСЕ абралі таксама чатырох намеснікаў старшыні. Віцэ-спікерамі асамблеі сталі Марыета Цідэй (Італія), Роджэр Уікер (ЗША), Маргарэт Седэрфельт (Швецыя), Віктар Пол Добрэ (Румынія).

Летняя сесія ПА АБСЕ завяршылася сёння ў беларускай сталіцы прыняццем Мінскай дэкларацыі. Сесія была прысвечаная ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і росквіту ў рэгіёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0