Трое раней судзімых мужчынаў выпівалі на праспэкце Пушкіна. Адзін зь іх папрасіў у другога кепку, надзеў ды кудысь пайшоў.

Празь нейкі час двое, што засталіся, пачулі, як малы хлопец закрычаў: «У мяне тэлефон скралі!».

Мужчыны падхапіліся, дагналі свайго нядаўняга сабутэльніка, адабралі тэлефон, каб вярнуць гаспадару, ды забралі назад кепку.

Тым часам хлопчык вярнуўся дахаты, пажаліўся бабулі, і тая выклікала міліцыю. Асноўная прыкмета зламысьніка — белая кепка. Па ёй і затрымалі тых дваіх.

Пасьля ў міліцыі разабраліся й выйшлі на сапраўднага злодзея. Цяпер хітруну‑рабаўніку пагражае да 6 гадоў зьняволеньня, паведамляе «Вячэрні Мінск».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?