Усяго патроху

Пад Цэнтральным вакзалам раскапалі невядома што

А што дакладна — здаецца, нікога не хвалюе.

На месцы будоўлі «Цэнтральнага» аўтавакзалу ў цэнтры Менску экскаватар натыкнуўся на дзіўную пабудову. З дыхтоўнай цаглянай кладкі — не збурыць экскаватарам — складзеная ці то цэля, ці то камора памерам дзесь 5 на 10 мэтраў.

У кіраўніка будаўніцтва Васіля Вішнеўскага з тае знаходкі адныя клопаты:

— Нашы праекціроўшчыкі сказалі: паспрабуйце прыбраць. Адзін бункер далі рады сарваць з дапамогай каўша, другі не змаглі, —
сказаў ён карэспандэнту «СБ-Беларусь Сегодня».

Загадчык аддзелу археалёгіі сярэднявечнага пэрыяду Інстытуту гісторыі НАН Аляксандар Мядзьведзеў па тэлефоне сказаў карэспандэнту СБ, што пабудовы могуць адносіцца да канца ХІХ стагодзьдзя:

— Верагодна, калісьці там былі складзкія памяшканьні ці чыгуначнае дэпо. Ня выключана, што менавіта на іх і натрапілі будаўнікі.

Верагодна, нескладана зруйнаваць нават дыхтоўную кладку, хай сабе й ХІХ стагодзьдзя. Ня выключана, будаўнікі ўжо знайшлі спосаб, як выканаць пажаданьне праекціроўшчыкаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў29

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме57

Лес як нажом зрэзала. Наступствы непагадзі ў Мінскім раёне ФОТА1

На аўкцыёне ў Францыі прадалі ношаную шкарпэтку Майкла Джэксана2

Дзесяць лайфхакаў, як палепшыць працу пральнай машыны і лепш адмываць рэчы6

Некалькі сведкаў кажуць, што беспілотнікаў на Мінск ляцела два13

У якія краіны для беларусаў найбольш дарагія турыстычныя візы? Лідар нечаканы2

Індыйскія дактары падчас падрыхтоўкі пацыенткі да аперацыі выявілі новую групу крыві

У Японіі пасля землятрусу на бераг выкінула некалькіх кітоў ВІДЭА1

На Камсамольскім возеры ў Мінску канцэнтрацыя нафтапрадуктаў большая за дапушчальную ў 4,2 раза3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў29

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць