Увайсці
  • Навіны
  • Усяго патроху
  • Культура
  • Рэкламадаўцу
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Тэатр
Фота 3 з 6
10.07.2017 / 11:08

«Метад»: гомельскі тэатр паставіў спектакль, дзеля якога варта з'ездзіць у Гомель

Піша тэатральны крытык Вячаслаў Ракіцкі.

Прэм’ера спектакля «Метад» у Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры выклікала ажыятаж. Тры спектаклі запар пры поўным аншлагу.

І гэта ў тэатры, які апошнімі гадамі быў амаль што выкінуты на задворкі тэатральнага працэсу. Але прыйшла ў тэатр новая дырэктарка — Алена Маставенка. 

Гомельскі маладзёжны тэатр падкрэслена запрашае не на бульварную камедыю, якой штодня частуе публіку бальшыня перыферыйных тэатраў, а заклікае паглядзець сур’ёзную, эстэтычна выразную пастаноўку складанай п’есы сучаснага каталонскага драматурга Жардзі Гальсэрана «Метад Гранхольма». Прычым тэатр акцэнтуе, што гэты еўрапейскі тэатральны хіт ён ставіць першым у Беларусі, а пастаноўшчыкам выступае малады рэжысёр Віталь Краўчанка. Тэатр ішоў на рызыку — і перамог.

Твор Гальсэрана — гэта п’еса-эксперымент, сюжэт якой арганізаваны паводле законаў дэтэктыву. Чатыры персанажы ўдзельнічаюць у сумоўі дзеля атрымання высокай пасады ў багатай фірме. Пераможцам можа быць толькі адзін, але пакуль што трэба адгадаць, хто ж з іх не кандыдат на пасаду, а псіхолаг з аддзела кадраў, які ладзіць эксперымент, трэба ў розных тэстах аргументаваць і даказваць свае перавагі над іншымі. І, што б ні здарылася, застацца ў пакоі да пераможнага канца, бо, паводле правілаў, калі пакінеш пакой, дык выйдзеш і з гульні.

Тэма для нашага часу вострая, бо людзі вымушаныя змагацца за сваё месца пад сонцам, прычым на любых узроўнях: для адных — гэта топ-пасада ў сусветнай фірме, для іншых — гэта прафесарскае крэсла, для кагосьці — праца ў супермаркеце, а хтосьці змагаецца і за месца жабрака ля царквы. Беларусы ў гэтым сёння ўжо не выключэнне. Але ці абавязкова дзеля гэтага пераступаць парог маральнасці, губляць чалавечае аблічча, ператварацца ў пачвару, здзеквацца з іншых сёння, каб заўтра здзекаваліся з цябе? І ўвогуле — ці магчымы свет без маніпуляцыяў свядомасцю асобы?

У пошуку адказаў на гэтыя пытанні рэжысёр Віталь Краўчанка прэпаруе прыроду чалавека, якога заганяюць у кут, у якім ён вымушаны выжываць любым коштам, калі выслабаняюцца з яго схаваныя на самай глыбіні душы інстынкты, жывёльныя пачаткі.

Магчыма, артысты Сяргей Арцёменка (Фернанда Порта), Валерыя Лагута (Мерсэдэс Дэгас), Уладзімір Цітоў (Энрыке Фонт), Яраслаў Кубліцкі (Карлас Буэна), якія вядуць свае няпростыя псіхалагічныя партыі, і не дабраліся аж да самой глыбіні душы. Зрэшты, душа ж бяздонная… Але дакладна тое, што разам з пастаноўшчыкам яны агаломшылі гледачоў праўдай, прымусілі напружана сачыць за сюжэтам аж да фіналу і ўрэшце задумацца над пытаннем: чаму ж мы ўсе такія, ці ёсць мяжа чалавечага падзення?

Рэжысёр Віталь Краўчанка вырашае спектакль у жанры псіхалагічнага трылера. Тым жанры, які даволі рэдкая з’ява ў тэатры, але набыў вялікую папулярнасць у кінематографе. У трылеры ўсё мусіць быць падпарадкавана адзінай мэце — выклікаць у гледача эмацыйную напругу, трывогу, аж да нервовага ўзбуджэння. Пры гэтым эмоцыі павінны развівацца інтэнсіўна, нарастаць услед за дзеяннем, якое імкнецца да разгадкі таямніцы, да катастрофы, што адбудзецца толькі ў самым фінале.

Гэтая задача прачытваецца ўжо на ўзроўні сцэнаграфічнага вобразу спектакля. Рэжысёр і мастачка Крысціна Баранава (дарэчы, яшчэ студэнтка Беларускай акадэміі мастацтваў, майстэрня прафесара Барыса Герлавана) пераносяць дзеянне ў замкнёную, асляпляльна белую (аж да стэрыльнасці аперацыйнага пакоя ў шпіталі) прастору сцэны (падлога, столь, бакавыя кулісы злучаныя ў адно цэлае). Кантрасныя чорныя офісны стол і чатыры офісныя крэслы на колах будуць увесь час у руху, дзеянні разам з героямі. Героі пераважна апранутыя таксама ў чорна-белыя сучасныя касцюмы з яркімі элементамі чырвонага: элегантны камбінезон гераіні, чырвоныя шкарпэткі, гальштук, шлейкі ў мужчын. А на столі — вялікае, у белай пластыкавай раме акно, за якім мы бачым кавалачак блакітнага неба, па якім павольна плывуць аблокі. На стале — ваза з апельсінамі. Строгая колеравая гама: стылёва, элегантна, матывавана зместам і ідэяй спектакля.

Такі прыгожы офіс — гэта насамрэч пекла, чысцец, турма, аперацыйны пакой? Што б гэта ні было, але простага выйсця адсюль няма, і тут не будзе пакаяння. У спектаклі няма станоўчага героя, таму няма і быць не можа і пакаяння. Як, зрэшты, і выніковага прысуду. Фернанда Порта, які, як бліжэй да фіналу высветліцца, і ёсць цэнтральным героем, проста застанецца на сцэне ў самоце і вартым жалю, але не болей…

Спектакль развіваецца імкліва. Эпізоды з выкананнем чарговага задання-тэсту для персанажаў адбываюцца амаль у рэальным часе — кожнае прыкладна па дзесяць хвілінаў. Ад сцэны да сцэны экзекуцыя над персанажамі набывае ўсё больш і больш здзеклівыя, пачварныя формы. Іх прымушаюць прызнавацца ў вельмі інтымных таямніцах, іх пераўтвараюць у клоўнаў, іх заганяюць пад стол, на іх выліваюць вёдры памыяў, праўда, дзякуй Богу, толькі словамі, хоць імавернасць і наўпроставага такога дзеяння лунала ў паветры, а гледачы ўжо былі да гэтага гатовыя. Іспыт на права заняць пасаду ператвараецца ў іспыт чалавечага падзення — у своеасаблівы натуральны адбор, паводле сучасных правілаў і нораваў. Сітуацыя даводзіцца да абсурду, калі апошні тэст не будзе мець увогуле ніякага задання, а жорсткая гульня будзе працягвацца.

Гледачы ўцягнутыя ў дзеянне, яны не могуць перадыхнуць, іх, як у выдатным дэтэктыве, трымаюць без разгадкі аж да апошняй сцэны. Калі ж стамляешся ад шквалу адмоўных эмоцыяў, вочы міжволі адводзіш ад артыстаў, і яны выхопліваюць акно ў столі — акно ў неба, у космас, у найвышэйшую праўду, у справядлівасць, у Боскае. І балюча ўзнікае думка: колькі ж таго жыцця адпушчана чалавеку, каб маральна забіваць сябе і іншых? Адкуль і навошта столькі злосці ў чалавека? Гэтаксама, як выціснуты апельсін выкідваецца ў сметніцу, гэтак і з цябе, калі ты прымеш лютыя правілы гульні, падпарадкуешся ім, а пасля і сам іх будзеш навязваць іншым, выціснуць усе сокі, вып’юць усю кроў і выкінуць на памыйку. Сёння — цябе, заўтра — ты. Ланцуг, які не разарвеш…

Апельсін і стаў цэнтральнай метафарай спектакля, якая не губляецца ад пачатку відовішча (і нават раней, бо той апельсін у сціснутай да пасінення руцэ стаў вобразам на афішы і праграмцы) і да яго фіналу. 

Метафарычны, вобразны спектакль існуе як вельмі складаны мэханізм, як разумная машына. Артыстам неабходна ўвесь час каардынаваць тэкст з фізічным дзеяннем, пластыкай, гукавым афармленнем. Да таго ж шматзначныя мізансцэны маюць строгую геаметрыю, і каб яны прачытваліся ды эстэтычна прывабна глядзеліся, ад акцёраў патрабуецца дзейнічаць сінхронна, фіксаваць позы, абыгрываць элементы дэкарацыяў, кантактаваць і з партнёрамі, і з рэквізітам (апельсінамі, сметніцай, мышшу, бутэлькамі з-пад вады). І ім шмат што ўдаецца, яны прыемна ўражваюць сваім стараннем быць дакладнымі ў рэалізацыі рэжысёрскай задумы. Аднак адсутнасць досведу працы ў падобнай стылістыцы і ў такой драматургіі пакуль што адчуваецца. Часам выканаўцы на імгненне апярэджваюць музычны акцэнт, ці адстаюць ад яго, не заўсёды сінхронна рухаюцца, раптам заблытваюцца ў шматслоўным тэксце. Відавочна, што ім не стае і досведу працы ў ансамблі. Так, артыст Уладзімір Цітоў, напэўна, ад адчаю, што не атрымліваецца выканаць задуму рэжысёра, збіваецца на звыклы спосаб існавання, уласцівы традыцыйным для гэтай сцэны бытавым камедыям з характэрнымі ролямі. Разумею, як ім складана існаваць у спектаклі, дзе ва ўмоўнай, сканструяванай сітуацыі трэба выяўляць псіхалагізм і пры гэтым заставацца ў жорсткім мізансцэнічным малюнку. 

Тым не меней, артысты змаглі стварыць напружаную атмасферу, трымаць інтрыгу, данесці асноўную думку, выклікаць моц эмоцыяў у гледача. Зараз у іх задача — абжыць ролі, адчуць сябе камфортна ў нязвыклых, складаных мізансцэнах, але не пакідаючы пастановачнае рашэнне рэжысёра. Гэта той выпадак, калі гаворка ад сябе, любы крок убок можа разбурыць усё, што так няпроста далося.

І да высноваў. Першая і галоўная — на новым этапе Гомельскі маладзёжны тэатр заявіў, што хоча і будзе адказваць на выклікі часу, усур’ёз размаўляць пра чалавека. З гледзішча ж прафесіі трупа зрабіла рашучы, магутны крок наперад, да свайго адраджэння. У спектаклі «Метад» артысты і ўвесь пастановачны калектыў прадэманстравалі тое, чаму можна і варта павучыцца многім іхным калегам у больш знаных тэатрах.

Другая выснова важная ўвогуле для беларускага тэатральнага працэсу. Гомельцы даказалі памылковасць палітыкі тых тэатраў, якія дзеля касы робяць стаўку на прымітыўны камедыйны рэпертуар. І наступныя заяўленыя на гэты месяц два паказы «Метаду» маюць перспектыву быць аншлагавымі, у продажы засталіся лічаныя квіткі.

Трэцяя — сучасны тэатр патрабуе адпаведна сучаснага маркетынгу. Паўтаруся, цікавасць публікі да спектакля «Метад» шмат у чым была забяспечаная яго выдатнай рэкламай, якая адпавядала вартасці пастаноўкі.

Чацвёртая — у краіне, дзе востра адчуваецца дэфіцыт рэжысуры і новых мастацкіх ідэяў, з’явіўся цікавы малады рэжысёр Віталь Краўчанка, які ў сваім трэцім спектаклі на прафесійнай сцэне маніфестуе зразумелае бачанне сучаснага тэатру і сваё права ім займацца. «Метад» — гэта ўжо сталая рэжысёрская праца.

Пятая выснова, тычыцца ўласна мяне, — гомельскі спектакль «Метад» стаўся адным з найярчэйшых маіх тэатральных уражанняў апошніх гадоў. Калі не параўноўваць яго з выдатнымі эпічнымі палотнамі Мікалая Пінігіна «Дзве душы» ці «Пан Тадэвуш», дык «Метад» — сярод лідараў айчыннай сцэны.

Вячаслаў Ракіцкі, фота Яўгена Чарняўскага

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Сучасны мастацкі тэатр запланаваў на 25 сакавіка прэм'еру спектакля паводле рамана «Былы сын»
«Калі закрыецца наш тэатр, з'явіцца нешта новае» — Уладзімір Ушакоў аб прыпыненні працы Сучаснага мастацкага тэатра
У Вялікім тэатры адбудзецца штогадовы Навагодні баль. Як ён падладзіцца пад пандэмію?
«Зараз у Купалаўскі прыходзяць людзі, якія топчуць яго нагамі» — вялікая гутарка з актрысай Крысцінай Дробыш
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Палітыка і грамадства
У гіпермаркеце скандавалі «Жыве Беларусь!», у Бараўлянах — ланцуг салідарнасці, а ў раёнах патрабавалі свабоду 
Суд у Маскве арыштаваў Кудзіна на два месяцы
Асноўнае за 22 студзеня: самападпал на плошчы Незалежнасці, выступленне Ціханоўскай у ААН, 39 дзень галадоўкі Ігара Лосіка
Максіма Вінярскага затрымалі па крымінальнай справе
«Перавялі ў камеру з кругласуткавым назіраннем». Ігар Лосік галадае ўжо 39 дзён
Затрымалі памочніцу гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі
Праваабаронцы прызналі яшчэ пяцярых чалавек палітвязнямі
Усяго патроху
Як «гультаі» сталі «пратэстунамі». Паглядзіце, якія плакаты рассылае прафсаюз ФОТЫ
У мінскім заапарку ўпершыню вылупіліся 15 змей
Паглядзіце, якую рэдкую птушку заўважылі пад Гроднам ФОТА
Працягнулі маршруты некаторых цягнікоў гарадскіх ліній

Сёння Вадохрышча ў праваслаўных
Спявак Герман, які быў вядучым на навагоднім прыёме ў Лукашэнкі: Многія шкадуюць, што пасыходзілі з тэлебачання
Памятаеце маладзёнаў на самакаце перад шэрагам АМАПу 9 жніўня? Як склаўся лёс парачкі з культавага ФОТА
Фінальная сустрэча ў «Годным двары» з Лявонам Вольскім, Леанідам Пашкоўскім і іншымі зоркамі. Сюрпрызы будуць!
Спорт
Беларусы згулялі ўнічыю са Швецыяй на ЧС па гандболе, перамагаўшы +8
На ЧС па гандболе беларусы прайгралі Егіпту і страцілі шанцы на плэй-оф
Фазель: Разумелі, што апазіцыя ў Беларусі выкарыстае ЧС у сваіх мэтах
Мінск пазбавілі яшчэ аднаго спартыўнага чэмпіянату

Агучаныя максімальныя заробкі, якія змогуць атрымліваць беларускія футбалісты
Баскаў адказаў на пытанне, ці будзе зборная Беларусі ўдзельнічаць у ЧС-2021
Беларусь могуць пазбавіць права на правядзенне ЧС-2021 па сучасным пяцібор'і
СМІ даведаліся пра планы Японіі адмяніць Алімпіяду ў 2021 годзе
Здарэнні
Белэнерга: Цеплазабеспячэнне ў Малінаўцы, Міхалове і Паўднёвым Захадзе аднаўляецца
У Мінску мужчына скраў тэлефон у знаёмай, здаў у ламбард, а потым вярнуў назад
У Чачэрску настаўніца ўдарыла шасцікласніка галавой аб парту, дзіця ў бальніцы
У Светлагорску мужчына палез цераз плот, спатыкнуўся і неяк зашчаміў галаву
У Наваполацку чалавек раскідаў цвікі на дарозе пралукашэнкаўскага аўтапрабегу, шэсць машын прабілі колы
У Клецкім раёне без вады ўчора было 217 дамоў
Магілёвец скраў грошы ў бацькі свайго сябра, пакуль тыя біліся

Некалькі мікрараёнаў Оршы засталіся без ацяплення
Карысная інфа
У суботу — да +5°С
Сіноптыкі: 22 студзеня да + 6

Сіноптыкі паабяцалі некалькі дзён адлігі
На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола ФОТА
Сіноптыкі: 21 студзеня — да +4, мокры снег

Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
Здароўе
Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
Што адбываецца з чалавекам падчас галадоўкі? Расказваюць доктар і беларус, які галадаў на пратэст пяць разоў
У Беларусі зноў запусцілі дастаўку лекаў

Больш за 2 мільёны людзей у свеце памерлі ад каранавіруса
Стала вядома, калі ў Беларусі пачнуць прышчапляць ад каранавіруса ўсіх жадаючых
Мова
Падступная прастата класікі, або Што значыць «…цягам доўгія часіны»
Выйшаў чацвёрты том слоўніка мовы «Нашай Нівы»
«Успомніць, што такое «дзьмухавец», калі бяжыш 10 км/г — складана». У Беларусі практыкуюць новы спосаб вывучэння роднай мовы
«Я ледзь не памёр, але назаўсёды запомніў, што такое «бэз». Спявак Майкл Соул расказаў, як вучыў беларускую мову на трэнажорах
Аўто
Аўтарынак у Малінаўцы выставілі на продаж
Кіраўнік Акадэміі навук: Беларусь гатовая выпускаць цалкам свой электрамабіль
Сталічная ДАІ пяройдзе на скрытае патруляванне без маячкоў
З 1 студзеня плануецца адмяніць дарожны збор, замест яго будзе збірацца транспартны падатак
Эканоміка
Як будзе выглядаць элітны квартал на месцы былога тралейбуснага дэпо ля плошчы Перамогі ФОТА
Беларусь і Расія дамовіліся аб цане транзіту нафты
БелАЭС зноў запрацавала
Рубель сёння ўмацаваўся да ўсіх трох валют
Меркаванні
«Балюча не прымаў, але інтэлігентна маўчаў. Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні»
Новая «Наша гісторыя»: Соф'я Вітаўтаўна, гаспадыня Масквы
Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
Хіжынкова: Азаронкі, Хараўцы і Мукавозчыкі, вашы прозвішчы ўжо папоўнілі спіс хадзячых назваў
Гісторыя
«Як бачым, ніхто голы ў палонку не лезе»
Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася
Правільны пармезан слухаюць
Што гатавалі ў доме Адамовічаў. Кулінарныя сшыткі мамы, вытанчаныя рэцэпты жонкі
«Ты ўжо, чытач, мне выбачай!» Як беларусы да ветру хадзілі ў старыя добрыя часы
Зэмэлах, кіхэлах, марынаваны селядзец і фішбульба. Смакі габрэйскага Мінска
Жахлівая помста душыцелю паўстання Каліноўскага
Культура
Рахункі двух беларускіх выдавецтваў заблакаваныя. Як ім можна дапамагчы
29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
Памёр мастак Барыс Забораў
18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
Сучасны мастацкі тэатр запланаваў на 25 сакавіка прэм'еру спектакля паводле рамана «Былы сын»
Памёр мастак Леанід Шчамялёў. Яму было 97 гадоў
Навука і тэхналогіі
Навукоўцам стала вядома, як будзе выглядаць наступны суперкантынент Зямлі
Беларускі «канкурэнт Tinder» стаў прадуктам дня на Product Hunt
Bloomberg: Здаецца, вакцына Sputnik V лепшая за кітайскую Coronavac
Nokia і Google аб'ядналіся з мэтай стварэння інфраструктуры для 5G

Навукоўцы: Зямлі пагражае новы ледавіковы перыяд
Беларускі сэрвіс — у топ-5 самых папулярных на Product Hunt за 2020 год
«Лазерны тэлевізар Гарызонт», які падарылі Лукашэнку, вельмі нагадвае кітайскі праектар 2018 года ФОТЫ
Adobe Flash афіцыйна «памёр»
Каханне і сэкс
Маладыя з Мінска вырашылі адсвяткаваць вяселле на нядзельным маршы
Памёр бацька Дэніса Родмана. У яго было 29 дзяцей ад 16 жанчын
У Грэцыі адчыніліся легальныя публічныя дамы. Але ёсць вельмі цікавыя ўмовы
Як вытрымаць некалькі тыдняў самаізаляцыі ў сям'і і не рассварыцца. Раіць псіхолаг
Паляк спрабаваў незаконна перасекчы мяжу, каб убачыць каханую дзяўчыну з Беларусі
Свабодныя адносіны. Мінчук, які жыве адначасова з пяццю партнёркамі, расказаў, як прыйшоў да такога жыцця
Квенцін Таранціна ўпершыню стаў бацькам
Свет
Аўстралія і Францыя абавяжуць Google і Facebook дзяліцца даходамі з нацыянальнымі СМІ
Прэс-сакратарцы Навальнага Кіры Ярмыш далі 9 сутак
У Літве да ліпеня ад каранавіруса могуць прышчапіць 70% насельніцтва 
Праз пажар у доме састарэлых у Харкаве памерлі 15 чалавек
Юрысту фонду Навальнага забаранілі ўезд у Расію да 2023 года. Ён грамадзянін Беларусі
Меркель запатрабавала «неадкладна і вельмі тэрмінова» вызваліць Навальнага
Памятаеце Бабіча? Яму знайшлі новую пасаду
Афіша
У суботу адбудзецца канцэрт салідарнасці хору «Унія»
У Батанічным садзе пачынаецца тыдзень бэзу
«Ураджай» купалаўцаў, тэатр Сінгапура і contemporary цырк: новая падборка анлайн-відовішчаў на тыдзень
Лявон Вольскі сёння правядзе анлайн-канцэрт для слухачоў з Украіны
Галоўнае
У гіпермаркеце скандавалі «Жыве Беларусь!», у Бараўлянах — ланцуг салідарнасці, а ў раёнах патрабавалі свабоду 
Асноўнае за 22 студзеня: самападпал на плошчы Незалежнасці, выступленне Ціханоўскай у ААН, 39 дзень галадоўкі Ігара Лосіка
«Перавялі ў камеру з кругласуткавым назіраннем». Ігар Лосік галадае ўжо 39 дзён
Навукоўцам стала вядома, як будзе выглядаць наступны суперкантынент Зямлі
Суд у Маскве арыштаваў Кудзіна на два месяцы
МЗС: Дзівіць цынізм і двудушнасць Эстоніі, якая працягвае ўпівацца статусам непастаяннага члена Рады Бяспекі ААН
Улады пра выступ Ціханоўскай у Радзе Бяспекі: Беларусь не пацярпіць ніякага знешняга ўмяшання
Рэклама на NN.BY
Усяго патроху
«Смелыя, таму не сталі ўцякаць ад АМАПа». Братам далі 40 сутак на дваіх за дваравы марш, адзін з іх — фізік Акадэміі навук
«Я згодны з ацэнкай прэзідэнта»: што ў эфіры АНТ гаварыў калісьці незалежны эксперт Дзяніс Мельянцоў
Карпянкоў анансаваў выдачу смяротнай зброі «дружыннікам» і паўтарыў тэзіс пра «лішніх людзей»
Палітзняволеная Наталля Хершэ галадоўкай дамаглася выканання сваіх патрабаванняў
Рэклама на NN.BY
Прыватныя абвесткі
Віншавальныя боксы! Vбокс Віншавальная "жывая" паштоўка з дастаўкай на дом
Відыя віншаванне з Днём нараджэння анлайн! Видео Поздравление с Днём рождения онлайн!
Імпрэзы, Вечарыны, Урачыстасці, Святы, Нагоды Па-беларуску пад ключык
Віншаванне па-беларуску ад вясёлага шляхцюка і музыкаў: Вяселле, Юбілей, Карпаратыў
Сустрэча гасцей па-шляхецку
Вядоўца па-беларуску Вяселле, Юбілей, Карпаратыў, Хрэзьбіны, Віншаванні
Віншаванне на даму! Юбіляр, імяніннік, маладыя, шаноўны госць, бяседа!
Стикеровщик / упаковщик вахта проживание без опыта
Фасовщик / фасовщица срочно минск вахта в Минске
Рабочие укладчики, упаковщики, фасовщики (мужчины и женщины)
Фота / Відэа
Быў у «Зубры», меў рыцарскі псеўданім Лютувер. Расказваюць сябры мінчука, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці
Што адбываецца з чалавекам падчас галадоўкі? Расказваюць доктар і беларус, які галадаў на пратэст пяць разоў
Рэклама на NN.BY
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. У Беларусі нават снег баіцца ісці…
Анекдот. А помніце, Бабарыка?
Анекдот. Вас у 2020-м па 23.34 прыцягвалі?
Самае чытанае
Карпянкоў анансаваў выдачу смяротнай зброі «дружыннікам» і паўтарыў тэзіс пра «лішніх людзей»
Быў у «Зубры», меў рыцарскі псеўданім Лютувер. Расказваюць сябры мінчука, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці
Што вядома пра чалавека, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці. Расказвае жонка
У Чачэрску настаўніца ўдарыла шасцікласніка галавой аб парту, дзіця ў бальніцы
У Наваполацку чалавек раскідаў цвікі на дарозе пралукашэнкаўскага аўтапрабегу, шэсць машын прабілі колы
Самае лайканае
Гарадзенку затрымалі за штаны з бела-чырвонымі лампасамі, бо яны «парушаюць грамадскі парадак»
БМЗ пагражае дэфолт, які можа выклікаць ланцуговую рэакцыю
Карпянкоў анансаваў выдачу смяротнай зброі «дружыннікам» і паўтарыў тэзіс пра «лішніх людзей»
«Можна атрымліваць грошы пад барацьбу за правы трансгендараў, можна — супраць іх». Вольга Карач — пра жыццё ў Вільні, хваробы і даходы
«Білі, дубінку ў ж*пу засоўвалі». Жыхар Мінска ў судзе заявіў пра нялюдскія здзекі ў Ленінскім РУУС
Гарачыя тэмы
Што вядома пра чалавека, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці. Расказвае жонка
Новая «Наша гісторыя»: Соф'я Вітаўтаўна, гаспадыня Масквы
«Білі, дубінку ў ж*пу засоўвалі». Жыхар Мінска ў судзе заявіў пра нялюдскія здзекі ў Ленінскім РУУС
Хто такі Ілля Бягун, які на дзяржаўным ТБ вылівае бруд на фонды салідарнасці і штаб Ціханоўскай?
Гарадзенку затрымалі за штаны з бела-чырвонымі лампасамі, бо яны «парушаюць грамадскі парадак»
Арыштаваны праваабаронца Леанід Судаленка: Аплачваць чужыя штрафы — не злачынства
«Мама, я ніколі не зламаюся, выйду з турмы з высока паднятай галавой». Размова з маці палітзняволенай студэнткі
«Маналітная ўлада — гэта міф»: вялікае інтэрв’ю з Яўгенам Бурым, які сышоў з Рады бяспекі і далучыўся да НАУ
Гісторыя адной сям'і: дзве сястры сядзяць у СІЗА за «палітыку», трэцяя з'ехала з краіны
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Рэклама на NN.BY
Рэклама на NN.BY
Падзякі
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, В.Ваяйкову, Яўгену Чыгіру…
Дзякуем фундатарам НН Беляўцовай, П.Петруку, Ігару Хаменку, В.Палсцюку…
Дзякуем фундатарам НН Каці Вініцкай, Віялеце і Вячаславу Кавалёвым
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, А.Небераву, Д.Калядзе…
Дзякуем фундатарам НН А.Герасіменку, Богдану, В.Жыдовічу, М.Крупко, Саковічу, а асабліва Андрэю К. і чалавеку, які падпісаўся «За выкрыццё цемры»…
Даслаць навіну Падтрымай НН Рэклама на NN.BY
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Прыватнае прадпрыемства «ННбай» УНП 193437024.
Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на NN.BY у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх