10.07.2017 / 10:42

23 гады таму Лукашэнка выйграў прэзідэнцкія выбары 31

president.gov.by

10 ліпеня 1994 года ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў дэпутат Вярхоўнага савета Аляксандр Лукашэнка з больш чым 80% галасоў перамог прэм'ер-міністра Вячаслава Кебіча (14,2%). Праз 10 дзён адбылася інаўгурацыя першага прэзідэнта Беларусі.

Потым Лукашэнка перамагаў на выбарах у 2001, 2006, 2010, 2015 гадах.

0
вой / Адказаць
10.07.2017 / 11:05
Каментаваць няма чаго... Ну пабядзицель і евойный алахтарат. Сьмешна і ім, сьмешна і нам, і нікому нясьмешна. А менш за ўсё - пэўна самому пабядзицелю, калі ён застаецца сам-насам.
0
хамса / Адказаць
10.07.2017 / 11:10
зусім не прымала яго ў разлік - думала, каму можа прыдацца гэты мужлан са слабым бабскім голасам, гаворыць абы-што.. думала, у другім туры будуць кебіч (моцна баялася, каб не прыйшоў да ўлады) і Пазняк.. наіўная.. гэта быў шок для мяне, калі ён выйшаў у другі тур ды з такім адсоткам
дарэчы, пра бабскі голас.. вось яна тая кухарка, пра якую казаў ленін.. дажылі( муж мне кажа, што сацыялізм прадастаўляе роўныя магчымасці для ўсіх, дасяжнасць адукацыі.. я кажу: ну і паглядзі на вынік - дзве адукацыі, а дурань дурнем
0
ВАЛОЖЫНЕЦ / Адказаць
10.07.2017 / 11:29
Галасавалі тады хоць бы за чарта,абы не Кебіч.Чартом аказаўся Лукашэнка
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру