10.07.2017 / 14:51

У Беларусі запрацуе галандская сетка супермаркетаў Spar 6

Запуск новай сеткі знаходзіцца на стадыі канчатковага фарміравання супрацоўнікаў, пра што сведчаць апублікаваныя вакансіі на сайце «Праца для вас».

Як высветліў belretail.by, ЗАТ «Юніфуд», якое валодае сеткай супермаркетаў «Алмі», ужо дастаткова даўно набыло франшызу Spar. Менавіта па такой мадэлі Spar працуе ва ўсіх краінах сваёй прысутнасці.

Spar — нідэрландская сетка магазінаў-супермаркетаў са штаб-кватэрай у Амстэрдаме. Уяўляе сабой закупачны кааператыў — рознічныя гандляры групуюцца пад адзіным брэндам з мэтай атрымання найбольш выгадных умоў ад пастаўшчыкоў.

Паводле інфармацыі belretail.by, ЗАТ «Юніфуд» частку сваіх крамаў перафарматуе пад стандарты Spar, а частка застанецца пад маркай «Алмі».

Кампанія «Юніфуд» не каментуе дадзеную сітуацыю. Афіцыйная інфармацыя на гэтую тэму з'явіцца ў найбліжэйшы час.

Spar аб'ядноўвае пад сваёй шыльдай больш за 15 000 крам у 34 краінах свету (у асноўным краіны Еўропы, але таксама і ПАР, Аўстралія, Аргенціна). 

Агульны таваразварот сеткі — больш за €27 мільярдаў на год.

0
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы ,Пан , Беларус-туркабандэравец / Адказаць
10.07.2017 / 15:01
Што добра , то добра. Трєба віціскаць з Беларусі расейска-карупцыйныя структуры.
6
Дацэнт / Адказаць
10.07.2017 / 15:15
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы ,Пан , Беларус-туркабандэравец, Вы  точно понимаете, что такое франшиза? 
4
Sandman / Адказаць
10.07.2017 / 15:32
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы ,Пан , Беларус-туркабандэравец
вы там посмотрите чей Юнифуд. по моему альфабанк ? 
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру