Міністэрства фінансаў Польшчы паведаміла, што мінімальная сума пакупак для атрымання VAT з 1 жніўня знізіцца да 200 злотых, піша Tut.by.

outlet-bialystok.com

«З 1 жніўня 2017 года зніжаная мінімальная сума агульнага кошту пакупак, пры якой вандроўнікі з-за межаў ЕС могуць запатрабаваць вяртання ПДВ у сістэме Tax Free: з 300 злотых да 200 злотых» — растлумачылі ў міністэрстве.

Для пакупак, зробленых да 1 жніўня, будзе дзейнічаць норма ў 300 злотых.

Падставай для зніжэння мінімальнай сумы для атрымання чэка Tax Free паслужыла распараджэнне Міністэрства фінансаў Польшчы ад 23 чэрвеня 2017 года.

Нагадаем, раней польскія СМІ са спасылкай на Мінфін паведамлялі аб тым, што з 1 чэрвеня Польшча мае намер знізіць мінімальную суму пакупак для вяртання Tax Free з 300 да 200 злотых. Гэта рашэнне, паводле даных «Польскага радыё», было абумоўлена тым, што ў 2016 годзе знізіўся «абарот малых, сямейных прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у системеТах Free». Аднак з пачатку лета мінімальная сума для афармлення TaxFree засталася ранейшай — 300 злотых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0