«Нашай Ніве» стала вядома пра здарэнне, якое адбылося ў цэнтры сталіцы 7 ліпеня.

Мужчына прыйшоў на Кастрычніцкую плошчу з нажом і ўскрыў сабе горла на вачах у міліцэйскага патруля.

АМАПаўцы кінуліся да гэтага чалавека. Той пачаў уцякаць, але бегаў ад іх нядоўга.

У выніку яго скруцілі і перадалі ў хуткую. 

Факт здарэння «Нашай Ніве» пацвердзіў прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

«Сапраўды, чалавек у неадэкватным стане пашкодзіў сабе вострым прадметам шыю. Але не крытычна, яго завезлі ў шпіталь. Што з ім цяпер, я не ведаю», — сказаў Ластоўскі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?