23.08.2008 / 16:42

Маем васемнаццаць мэдалёў 1

Беларусы ў Пэкіне выступілі найлепей за ўсю гісторыю.

Байдарачнікі працягваюць радаваць. Сёньня, 23 жніўня, Вадзім Махнеў і Раман Петрушэнка ўзялі бронзу ў гонках байдарак-двоек на 500 мэтраў. Гэта другі іх мэдаль за гэтую алімпіяду: хлопцы ўчора ўзялі золата ў складзе байдаркі-чацьвёркі. На Алімпіядзе ў Афінах у 2004 г. Махнеў і Петрушэнка таксама заваявалі былі бронзу.

Таксама сёньня беларуская гімнастка Іна Жукава ўзяла срэбра па мастацкай гімнастыцы. Яе мэдаль —18-ы па ліку ў беларускай зборнай.

Закрыцьцё Алімпіяды заўтра, 24 жніўня. Але ўжо сёньня можна сказаць, што сёлета нацыянальная зборная выступіла найлепш за ўсю гісторыю ўдзелу незалежнай Беларусі ў Алімпіядах.

Нагадаем, дагэтуль найбольшы посьпех быў у Сыднэі ў 2000 г., калі беларусы ўзялі 17 мэдалёў — 3 залатыя, 3 срэбныя і 11 бронзавых. Сёлета маем ужо 4 залатыя, 5 срэбных і 9 бронзавых.

СМ

0
Фукіч / Адказаць
23.08.2008 / 21:13
маем. а толку?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру