Ірландская авіякампанія-лаўкостар Ryanair адмяніла запланаваны выхад на ўкраінскі рынак. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы авіяперавозчыка, піша УП.

«Ryanair аб'яўляе, што адмяняе свой запланаваны прыход ва Украіну пасля таго, як кіеўскі аэрапорт не выканаў пагадненне, дасягнутае ў Міністэрстве інфраструктуры са службовымі асобамі аэрапорта і цяперашнім генеральным дырэктарам аэрапорта спадаром Рабікіным у сакавіку гэтага года», — гаворыцца ў паведамленні.

У Ryanair адзначылі, што аэрапорт «Барыспаль» устаў на бок авіякампаній з высокімі тарыфамі, уключаючы «Міжнародныя авіялініі Украіны», і пазбавіў украінскіх пасажыраў доступу да танных авіябілетаў.

«У выніку ў Ryanair няма выбару, акрамя як адмяніць 4 новыя кіеўскія маршруты і 7 новых львоўскіх маршрутаў, што прывядзе да страты больш за 500 000 пасажыраў і 400 працоўных месцаў», — дадалі ў кампаніі.

Ryanair прыносіць прабачэнні кліентам, якія ўжо забраніравалі рэйсы. Ім вернуць сродкі за квіткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?