паліндром
ты — просты —
пытаў у таўпы
(дзе і Сам, курва, «курсам» ідзе):
«чым крочым?»,
«паўсюль паў-
юдэі!», «за ідэю
чыю?!», «чаму зьнікаюць казьні, мучаючы
тых простых людзей? ... лютых... простых...»,
«дзела наскае сканала дзе?...»
дзе-дзе...
жыве ў вежы
ля Крамля
* * *
Штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН — новыя творы і мініятуры. Чытайце для сэрца, чытайце для розуму, чытайце для мовы.