24.08.2008 / 21:01

Матчыны кросны 5

Фотарэпартаж Андрэя Лянкевіча.

23 жніўня ў Старых Дарогах адбыўся IV рэгіянальнае сьвята-конкурс «Матчыны кросны», якое праходзіць раз на тры гады. У ім узялі ўдзел 65 майстроў з 14 рэгіёнаў Менскай вобласьці, у тым ліку 7 - з Старадарожчыны, і замежныя госьці - майстры з Коўна, вакальны гурт з Клайпеды. Конкурс праходзіў ў два этапы: выстава творчых работ і спаборніцтва на хуткасьць і якасьць тканьня.

0
L. / Адказаць
25.08.2008 / 19:42
Nievieragodna pryhozyja liudzi. Dzikauj vam, Andreju!
0
Галіна / Адказаць
26.08.2008 / 00:11
Тут не толькі прыгожа, але яшчэ шмат абярэгаў, пры тым ёсць і самы магутны - свастыка, але у нас ён завецца сонечны знак. Да ведама, вытканыя паясы гэта таксама магутны абярэг. Гавораць - падпаясацца, падперазацца - гэта азначае надзець на сябе абярэг. На вуліцу без пояса нельга выходзіць, інакш чалавек становіцца безабаронным. Яшчэ будучая жонка у апошні дзень перад вяселлем павінна адзець на жаніха вышытую, асабіста, кашулю і падперазаць поясам. г.зн. надзець на яго абярэг. Ручнікі таксама вельмі магутны абярэг. Але яны ёсць розныя і маюць розны арнамент. Ёсць і пахавальныя ручнікі, пагэтаму патрэбна добра ведаць для чаго ручнік зроблены. Адзевайце такія адзежды на нашы нацыянальныя святы, бо святы у нас таксама абярэгі. Стварыце хоць на адзін час вакол сябе магутную абарону. І яшчэ калі пачынаюць рабіць такія рэчы, абавязкова чытаюць малітву. Тады гэтыя рэчы становяцца абярэгам. У час выканання рытуала чалавек павінен быць сур'ёзным, інакш не канцэнтруецца яго энергія.
0
Кнехт / Адказаць
26.08.2008 / 08:04
УСПАМІН І мая матуля ткала. Бацька кросны выстаўляў Узімку, калі "працы мала". А я цэўкі ёй сукаў.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру