Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову аб больш шырокім вывучэнні ў Беларусі кітайскай мовы. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па прыярытэтах замежнай палітыкі Беларусі на сучасным этапе.

«Абсалютна вас падтрымліваю. Усе вашыя прапановы будуць не проста улічаны, па іх будуць прыняты рашэнні. Зрабіце, каб да верасня гэтыя ўсе рашэнні былі фармалізаваны, пачынаючы ад вывучэння кітайскай мовы (мы сапраўды тут спазняемся) аж да турызму, пра які тут казалі», - сказаў кіраўнік дзяржавы, рэагуючы на даклад пасла Беларусі ў КНР Кірыла Рудага.

У ліку праблем, якія стрымліваюць эфектыўнае развіццё супрацоўніцтва, дыпламат назваў моўны бар'ер. Гэта асабліва актуальна ў сувязі з тым, што ўсе допускі прадукцыі на рынак Кітая — заяўкі, кантракты - афармляюцца менавіта на кітайскай, але спецыялістаў у гэтай сферы недастаткова. «Сёння гэта ўжо становіцца неабходнасцю для ўсіх. У многіх краінах кітайская мова стала калі не нароўні з англійскай, то другой замежнай мовай. У сувязі з гэтым прапануецца павялічыць яе вывучэнне як у нашых школах, так і ва універсітэтах», — сказаў пасол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?