Дыетолаг Ірына Кабасакал плануе выпусціць кнігу аўтарскіх рэцэптаў з падлікам каларыйнасці, харчовых рэчываў — бялкоў, тлушчаў і вугляводаў, з дакладным указаннем колькасці даступных інгрэдыентаў, пакрокавымі фота і апісаннем.
На вокладцы кнігі сфатаграфавана сама аўтарка ў сукенцы з сапраўдных перцаў: «На мне — 2000 перчыкаў», — каментуе аўтарка.
Дызайнеркай стала сяброўка Ірыны, Наталля Поткіна.
Ёсць і відэа з фотасесіі:
Праца над кнігай доўжылася тры з паловай гады. Спачатку Ірына планавала напісаць кнігу толькі пра стравы поснай кухні — паказаць, наколькі яна можа быць разнастайная, а пасля вырашыла дапоўніць і іншымі стравамі, бо для захавання здароўя, падаўжэння маладосці і прыгажосці людзі павінны атрымліваць з ежай усе харчовыя рэчывы і нутрыенты.
«Усе мае рэцэпты простыя і зразумелыя, для гурманаў ёсць некалькі складаных страў, а ў цэлым — 10 страваў да стала па маіх рэцэптах можна прыгатаваць за дзве гадзіны», — падкрэслівае Кабасакал.