У нядзелю непадалёк ад аэрапорту "Манас" ля Бішкеку разьбіўся самалёт Boeing 737.

На борце самалёта, што кіраваўся ў Тэгеран, знаходзіліся 83 пасажыры і сем членаў экіпажу.

Сярод пасажыраў – 51 замежнік: іранцы, кітайцы, туркі, грамадзяне Канады.

Дакладная колькасьць загінулых невядома. Мяркуецца, што каля 60 чалавек. Вядома, што выжылі больш за 20 чалавек, у тым ліку і камандзір экіпажу.

Відавочцы зазначаюць, што бачылі, як у самалёт сядала юнацкая зборная Кіргізіі па баскетболе.

Нагадаем, што ў сераду ў аэрапорце Мадрыду Барахас пацярпеў катастрофу пасажырскі ляйнер, што кіраваўся з турыстамі на Канары. Загінулі 154 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0