11.07.2017 / 16:52

Рэцыдывіст з Брэста забіў вартаўніка і падпаліў аўтасэрвіс 3

У Брэсце раней судзімы мужчына забіў вартаўніка аўтасэрвісу і падпаліў памяшканне, каб схаваць сляды злачынства, паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай працы абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС.

Трагедыя адбылася ў абласным цэнтры ўвечары 9 ліпеня. Праваахоўнікам паступіў сігнал аб пажары ў аўтасэрвісе. Пасля таго, як узгаранне было ліквідаванае, супрацоўнікі МНС знайшлі абгарэлы труп 63-гадовага вартаўніка з рэзанымі ранамі грудзей і шыі. На след злачынца выйшаў службовы сабака. Недалёка ад аўтасэрвісу ў гаражным масіве ён знайшоў мужчыну, які там хаваўся.

Затрыманым аказаўся мясцовы жыхар 1990 года нараджэння. Паводле яго слоў, мужчыны распівалі спіртныя напоі. У нейкі момант паміж імі ўзнік канфлікт, і малады чалавек схапіўся за нож. Забіўшы вартаўніка, ён паспрабаваў схаваць сляды злачынства, для чаго і падпаліў памяшканне.

У дачыненні да берасцейца распачатая крымінальная справа па арт. 139 КК (забойства). Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Вядома, што раней малады чалавек быў судзімы за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

0
cos / Адказаць
11.07.2017 / 17:00
туды и дарога...шкада забитага
0
Андрусь / Адказаць
12.07.2017 / 06:16
МО не трэба абы с ким пиць,дый ящэ и на працоуным месцы,але усеж шкада дзядзку вартавога.
0
настауник / Адказаць
12.07.2017 / 11:10
Таких  случаев  каждый  год  немало. Самая  распространенная   история  убийств. Пили  вместе, потом  поругались  в  пьяном  угаре, потом  один  другого  зарезал. В  РФ  за  убийство  сидят  133  тыс.  чел.  из  них  9990  женщины. Не  слабо??
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру