Здарэнні1717

У Гродне шукаюць 13-гадовую дзяўчынку, якая пайшла з дому з-за хлопца

У Гродне трэці дзень шукаюць 13-гадовую дзяўчынку, якая пайшла з дому з-за хлопца, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Дыяна Пятрэвіч, 2004 года нараджэння, пайшла з дому 8 ліпеня, і да гэтага часу пра яе месцазнаходжанне нічога не вядома. На выгляд ёй каля 13 гадоў, рост 160-165 см, сярэдняга целаскладу, валасы цёмна-русыя. Была адзетая ў цёмна-сінюю майку, крамнінныя светла-жоўтыя шорты і белыя красоўкі.

uvd.grodno.by

«Імавернай прычынай сыходу сталі пачуцці дзяўчыны да маладога чалавека. Бацькі не дазваляюць дачцэ зносіны з юнаком, у тым ліку з-за таго, што ён з нешчаслівай сям'і. 8 ліпеня Дыяна пайшла на фестываль Color Fest у парк імя Жылібера, сустрэлася там з хлопцам і пасля гэтага дома не з'яўлялася», — гаворыцца ў паведамленні міліцыі.

Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне зніклай, просяць паведаміць аб гэтым па тэлефоне 102. Звяртаюцца супрацоўнікі міліцыі і да самой дзяўчыны, раячы ёй як мага хутчэй вярнуцца дадому, каб пазбавіць родных людзей ад перажыванняў.

Каментары17

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць